11 Января 2019

Когда над Ельней горел советский истребитель

gazeta
  • 529

 У кнізе “Скрыжалі майго маленства” ў раздзеле пад такім загалоўкам журналіст Барыс Манцэвіч апавядае пра дзіцячыя ўспаміны пачатку вайны, калі яго сям’я жыла ў Малой Кавалеўшчыне. Трэба меркаваць, былі апошнія дні чэрвеня — самы пачатак ліпеня 1941-га.

“…Асаблівае прыбліжэнне вайны мы адчулі тады, калі над нашымі галовамі разгарнуўся паветраны бой. Акупантаў яшчэ не было. З болем у сэрцы мы назіралі, як савецкі знішчальнік на брыючым палёце, аж кроны дрэў нахіліліся, уцякаў ад самалёта з чорнымі крыжамі. Гітлеравец паліваў свайго праціўніка кулямётным агнём, але таму дзякуючы спрытным манеўрам удавалася ўхіліцца…


Апынуўшыся за рэчкай Волтай над лесам, савецкі лётчык набраў вышыню. Усе з палёгкай уздыхнулі…
Ды дзе там! Услед узняўся і гітлеравец. Яны ўжо, носячыся над славутым балотам Ельня, выраўняліся. Раптам (о божухна!) чорны шлейф дыму нацягнуўся за хвастом нашага знішчальніка і ён імгненна пайшоў уніз… Праз некалькі секунд на балоце раздаўся выбух…”


Звестак з іншых крыніц пра савецкі знішчальнік, які быў падбіты ў пачатку вайны над Ельняй, не захавалася. Факт выяўлення рэшткаў самалёта не адлюстраваны ў дакументах і ўспамінах партызан, якія сталі сапраўднымі гаспадарамі навакольных лясоў на ўскрайку і самога балотнага масіву праз паўтара-два гады. Між тым у іх мог быць практычны інтарэс да баявой машыны.
Рэха выбуху на балоце Ельня данеслася да нас вельмі позна. Пра яго яшчэ хто-небудзь чуў? Каб пачынаць пошукі, патрэбны больш дакладныя звесткі.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.  

← Предыдущая

"Будем вместе – будем сильны" - подвели итог диалоговой площадки в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Под удары курантов в семье Борун загадывают желания

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]