Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
Прававое суправаджэнне дзейнасці прадпрыемства. Так адным радком можна акрэсліць службовыя абавязкі юрысконсульта УП ЖКГ Таццяны Бяляевай. Калі паглыбіцца ў дэталі, то гэта складаны пазл з мноствам дакументацыі, тэлефонных званкоў, кансультацый, збіраць які для спецыяліста – адказная і разам з тым захапляльная задача.
- Работа шматпланавая. Вывучаю дагаворы на прадмет адпаведнасці заканадаўству, сачу за іх выкананнем, займаюся прэтэнзіённа-іскавой работай з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, спагнаннем запазычанасцей з даўжнікоў, кансультую як работнікаў прадпрыемства, так і жыхароў раёна, якія звяртаюцца з пытаннямі, што маюць дачыненне да жыллёва-камунальнай сферы, адказваю на
карэспандэнцыю, прадстаўляю інтарэсы прадпрыемства ў судзе, – расказвае пра свае працоўныя клопаты юрысконсульт, і гэта яшчэ не поўны іх пералік.
Ва УП ЖКГ Таццяна Бяляева працуе з сакавіка 2017 года. Вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымала на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС, куды прывяла мара аб прафесіі следчага, што бярэ выток з адной сямейнай гісторыі.
– У дом да майго дзядзькі-паляўнічага забраліся зладзеі і ўкралі зброю. Мы з бацькамі паехалі яго падтрымаць. Тады ўпершыню ўбачыла, як працуюць следчыя. Гэта ўразіла настолькі, што ў свае адзінаццаць гадоў я дакладна вырашыла, кім хачу стаць, – прыгадвае суразмоўніца.
На шляху да мэты Таццяну не спынілі ні медыцынскія камісіі, што трэба было прайсці яшчэ да паступлення, ні конкурс трынаццаць чалавек на месца для дзяўчат з Віцебскай вобласці, ні курс маладога байца, што папярэднічаў заняткам, ні пяць гадоў вучобы са строгай дысцыплінай і высокімі патрабаваннямі. Першае месца службы – Верхнядзвінскі РАУС, куды ўладкавалася на пасаду дазнавальніка. Пасля водпуску па доглядзе за дзіцём працавала следчым у Верхнядзвінскім РАСК. Калі скончыўся першы кантракт, вырашыла змяніць сферу дзейнасці і знайсці работу ў родных Міёрах, дзе жыла з сям’ёй. Непрацяглы час працавала спецыялістам па арганізацыі закупак у цэнтральнай раённай бальніцы, затым даведалася пра вакансію юрысконсульта ва УП ЖКГ.
– Паспяхова прайшла субяседаванне, мяне прынялі, – расказае суразмоўніца. – Работа цікавая. Жыллёва-
камунальная сфера мае дачыненне да кожнага чалавека. Цяпло ў кватэрах, парадак у пад’ездах, чысціня на вуліцах – усё гэта залежыць ад камунальнай службы. Прымаючы розныя юрыдычныя рашэнні, трэба падыходзіць да іх максімальна ўзважана. Вывучаем кожную сітуацыю. Часам даводзіцца прымаць рашэнне аб высяленні з арэнднага ці сацыяльнага жылля даўжнікоў па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Актуальнае пытанне – заключэнне дагавораў на вываз цвёрдых камунальных адходаў. Гэтая паслуга аказваецца ў абавязковым парадку. Разам з тым вясковыя жыхары могуць лічыць, што смецця ў іх няма. У свой час даводзілася асабіста выязджаць у сельскую мясцовасць і праводзіць растлумачальныя гутаркі. Накіроўвала ў суд іск аб прымусе заключэння дагавору на вываз цвёрдых камунальных адходаў.
Кожны рабочы дзень юрысконсульта напоўнены дакументацыяй, тэлефоннымі званкамі, стасункамі з калегамі і жыхарамі раёна. Перазагрузка ад службовых спраў – сям’я. З мужам Дзянісам, таксама юрыстам па адукацыі, выхоўваюць 13-гадовую дачку Марыю і трохгадовага сына Глеба. Практыкуюць сямейныя выезды ў забаўляльныя цэнтры, у планах падарожнічаць па адметных месцах краіны. Час для сябе – заняткі зумбай у фізкультурна-аздараўленчым комплексе, што з’яўляецца камфортнай фізічнай нагрузкай і псіхалагічным рэлаксам.
Камфортна і ўтульна адчувае сябе Таццяна ў калектыве УП ЖКГ.
– У нас зладжаная каманда, кожны разумее свае задачы, дапамагаем адзін аднаму. Гэта вельмі каштоўна. Задае тон у працы дырэктар, які ўмее аб’яднаць людзей і накіраваць намаганні ў патрэбным накірунку. З разуменнем ставіцца да асабістых пытанняў супрацоўнікаў. Усе разам мы імкнёмся да агульнага выніку – камфорту і бяспекі жыхароў горада і раёна, – адзначае юрысконсульт і падкрэслівае: – Пашчасціла працаваць на прадпрыемстве з вопытным кіраўніком і зладжаным калектывам.
Кацярына Рынкевіч.
Фота Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.