Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
Пульс Миорщины: Подарок детям к празднику
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Міёрскаму аддзяленню аховы споўнілася 59 гадоў. З гэтай нагоды ў актавай зале сабраліся калектыў і кіраўніцтва. Начальнік Міхаіл Пракопчык зрабіў экскурс у гісторыю. Міжраённае аддзяленне пазаведамаснай аховы ўтварылася пры РАУС у 1966-м. Першым узначаліў яго Мікалай Аляксеевіч Вішнеўскі. Затым у розныя гады кіравалі Яўген Міхайлавіч Шчарбіцкі, Раман Браніслававіч Фурс, Іван Пятровіч Рунда і іншыя. Служба неаднойчы рэарганізоўвалася. У 70-я гады актыўна ішло абсталяванне тэхнічнымі сродкамі. Усе дасягненні прыходзілі са штодзённай клапатлівай працы калектыву, які ў 90-я налічваў больш за 100 чалавек.
Самай знакавай узнагародай Міёрскага аддзялення аховы стала ў 2017 годзе першае месца ў рэспубліцы ў сваёй падгрупе, за што атрымалі крыштальную саву і «Пежо-301». Птушка і сёння вітае наведвальнікаў на ўваходзе, а аўтамабіль дапамагае ў перамяшчэнні.
Віншавальныя лісты з нагоды свята даслалі калектыву начальнік Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Шэпелеў і начальнік абласнога ўпраўлення Сяргей Мурашкін. Гучалі словы падзякі за штодзённую працу па нясенні службы па ахове аб’ектаў, забеспячэнні бесперабойнай работы абсталявання, а сем’ям работнікаў – за падтрымку. Кіраўнік Міхаіл Пракопчык падкрэсліў, што створаны ўсе ўмовы для развіцця і ў добрым калектыве справа спорыцца.
Які ж дзень нараджэння без падарункаў? Важкім прэзентам стаў макет галоўнага будынка аховы, які выканаў паставы міліцыянер Дзмітрый Кляўко. У маштабе 1:30 змайстраваў міні-ахову менш чым за год.
– Ідэя ўзнікла мінулым летам. Ад кіраўніцтва атрымаў адабрэнне і права на вывучэнне пажарных планаў па будове. Правёў матэматычныя разлікі і прыступіў да работы, – уводзіць у курс справы старшы сяржант. – У канцы верасня выставіў апалубку і заліў фундамент. Першы паверх клаў з блокаў, атынкаваў і пафарбаваў, другі рабіў з панэляў. Для знешняй абліцоўкі выкарыстаў фанеру, якую наразаў па сантыметры. Завяршылася ахова чатырохскатным дахам.
Нядаўна Дзмітрый набыў лазерны станок, з яго дапамогай зрабіў надпіс «ОХРАНА». Працаваў крок за крокам: кабінеты абстаўляліся мэбляй, у спартзале з’явіліся трэнажоры, у дзяжурцы – камп’ютары. Усё ў мініяцюры з падручных сродкаў, пераважна з дрэва.
– Найбольшую складанасць выклікала правядзенне электрычнасці. То святлодыёды не гараць, то мігцяць, – падзяліўся майстар. – Аднак метадам спроб атрымалася перамагчы нюансы.
Цёплае святло загараецца ў кожным акенцы мініяцюры.
Дарэчы, нядаўна Дзмітрый удзельнічаў у «Славянскім базары» ў Віцебску ў творчай майстэрні МУС у рамках акцыі «За бяспеку – разам!» На ёй прадставіў свае вырабы – два драўляныя пісталеты і аўтамат. Калектывам у дзесяць чалавек рабілі сувенірную прадукцыю – бірулькі і магніты, дзе адзін толькі Дзмітрый змайстраваў каля пяці тысяч штук.
Змяняліся людзі, абсталяванне, умовы працы, а абавязкі ахоўнікаў застаюцца тымі ж: захаванне прыватнай і дзяржаўнай маёмасці, правапарадак і затрыманне зламыснікаў.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.