08 Марта 2026

Год белорусской женщины: Миорщина в центре внимания

gazeta
  • 978

 2026-ы аб’яўлены Годам беларускай жанчыны. Гэта  азначае прызнанне яе неацэннага ўнёску ў развіццё грамадства, захаванне традыцыйных каштоўнасцей і ўмацаванне дзяржаўнасці. Сімвалічна, што 35-гадовы юбілей адзначае сёлета Беларускі саюз жанчын. Пра мерапрыемствы на Міёршчыне расказала старшыня раённай арганізацыі Аксана Ашурка.

Прадстаўніц розных сфер дзейнасці аб’ядноўвае Беларускі саюз жанчын.

– На Міёршчыне паступова расце колькасць першасных арганізацый дзякуючы таму, што наша дзейнасць заўважная. Асабліва ў Год беларускай жанчыны, калі прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва проста неабходна атуліць клопатам і ўвагай. Павага да жанчыны і прызнанне яе заслуг у розных сферах жыцця павінна стаць аксіёмай, прычым не толькі ў 2026-м.

Важна, што дзейнічае маладзёжнае крыло. Гэта азначае, што Беларускі саюз жанчын аб’ядноўвае вопыт старэйшага пакалення і малады запал.

Унёсак жанчын у развіццё і дабрабыт роднага краю ўвасабляе конкурс «Жанчына года Міёршчыны».

– Канцэрт з ушанавання яго лаўрэатаў – адно з самых маштабных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года беларускай жанчыны. Напярэдадні 8 Сакавіка на сустрэчы актыву БСЖ абмеркавалі знакавыя мерапрыемствы, якія пройдуць сёлета.

Акрамя таго, БСЖ традыцыйна ўдзельнічае ў акцыях па падтрымцы дзяцей і старэйшага пакалення, ушаноўвае сем’і, у якіх у знакавыя святы нарадзіліся немаўляты.

– Сёлета таксама вялікая ўвага будзе надавацца папулярызацыі сямейных каштоўнасцей і ўшанаванню сямейных дынастый у рамках раённага праекта «Шчасце нараджаецца ў сям’і». Плануем далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Яблыневы сад». Ён ужо закла- дзены на тэрыторыі раённай бальніцы ля акушэрскага аддзялення як сімвал міру, стварэння, дабра і міласэрнасці. Дарэчы, сумесна з ЦРБ правядзём шэраг сустрэч «Жаночая гармонія: здароўе і дабрабыт».

Пад агульнай тэматыкай «Мастацтва быць жанчынай» пройдуць сустрэчы, паездкі, майстар-класы, выставы творчасці зямлячак.

Важна паказваць жанчын ва ўсіх сацыяльных ролях, папулярызаваць станоўчы вопыт.

– Аповеды аб працаўніцах, маці, майстрыцах і г. д. знайшлі адлюстраванне на старонках раённай газеты ў рамках праекта «Грані жаночай асобы». І гэта толькі адзін з іх. Расказваюць пра сваіх супрацоўніц у сацыяльных сетках і мэсанджарах прадпрыемствы і арганізацыі.

Адна з рубрык – «Жанчына ў гісторыі роднага краю» – раскажа пра нашых зямлячак, якія зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё раёна. Плануецца надаць больш увагі жанчынам, якія жывуць і працуюць на сяле, дзяліцца вопытам з моладдзю, разам рэалізоўваць новыя ідэі на дабрабыт роднага краю.

Нашы жанчыны моцныя і самадастатковыя. Разам з тым яны як ніхто іншы маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе. З боку дзяржавы, грамадства, сям’і.

– Аб’яднаць па інтарэсах, разнастаіць адпачынак, падзяліцца сакрэтамі прафесійнага майстэрства і выхавання дзяцей дапамагае зноў жа раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын». Маштабна пройдуць мерапрыемствы да Дня сям’і, Тыдня бацькоўскай любові. Акцэнт – на падтрымку мацярынства і сям’і, захаванне духоўна-маральных і культурных каштоўнасцей, сямейных традыцый, жаночага здароўя, прафесійнай рэалізацыі, творчага патэнцыялу.

 Вашы пажаданні жыхаркам Міёршчыны напярэдадні свята.

 – У першую чаргу добрага вясновага настрою, каб у гэтыя дні было цёпла ад шчырых віншаванняў, прыемных сустрэч і стасункаў з блізкімі. Жадаю атрымаць зарад бадзёрасці на ўвесь год, каб былі здаровыя вы і вашы блізкія, каб дзеці былі вашай галоўнай гордасцю і шчасцем. Няхай падтрымка родных і калег дапамагае рэалізоўваць планы, мары збываюцца, а ў дамы прыходзяць толькі добрыя весткі. Каб кожны дзень дарыў радасць.

Гутарыла Алена ВАРОНІНА.

← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

85 фактов о газете "Міёрскія навіны". Часть 4

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]