Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: С 5 по 9 октября сотрудники органов внутренних дел проводят профилактическую акцию "Кибермарафон"
Происшествия: В период с 28 сентября по 4 октября на территории Витебской области зарегистрировано 28 киберпреступлений
Происшествия: ДТП в Миорском районе: работники МЧС деблокировали водителя
Происшествия: Родителям в Беларуси стоит быть начеку: мошенники придумали новую схему
Общество: Место нахождения организации должно соответствовать месту ее государственной регистрации
Веласіпедысты і самакатчыкі павінны будуць спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі. Для сродкаў персанальнай мабільнасці ўвядуць абмежаванні па хуткасці руху па веладарожках і тратуарах, а іх кіроўцаў прыраўняюць да веласіпедыстаў. Электрычныя ўстройствы, якія па тэхнічных характарыстыках могуць быць аднесены да мапедаў і матацыклаў, неабходна будзе зарэгістраваць у Дзяржаўтаінспекцыі. Пра абноўленыя Правілы дарожнага руху расказаў начальнік аддзела ДАІ РАУС Аляксандр Савейка.
– Навацыі ініцыявала Міністэрства ўнутраных спраў для ўдасканалення арганізацыі дарожнага руху і павышэння культуры яго ўдзельнікаў. Дакумент набудзе моц з 1 верасня, гэта прадугледжвае Указ № 295 ад 4 жніўня, – тлумачыць Аляксандр Фёдаравіч. – У асноўным змяненні маюць дачыненне да веласіпедыстаў і кіроўцаў СПМ.
– Гэта транспартны сродак з адным ці некалькімі коламі (ролікамі) і максімальнай канструкцыйнай хуткасцю руху не больш за 25 км/г, прызначаны для руху аднаго чалавека праз выкарыстанне электрарухавіка. Менавіта ўсталяваная заводам-вытворцам хуткасць цяпер з’яўляецца вызначальнай.
– Устройства, якое мае максімальную канструкцыйную хуткасць звыш 25 км/г, павінна будзе прайсці дзяржаўную рэгістрацыю ў ДАІ. Іх прыраўняюць да мапедаў ці матацыклаў. Папярэдне неабходна будзе прадставіць сродак у адну з дзевяці выпрабавальных лабараторый і аформіць электронны пашпарт. Без рэгістрацыі дазваляецца рух толькі ў светлы час сутак па абочынах дарог без удасканаленага пакрыцця (нават не на гравійных), а пры іх адсутнасці – не далей за метр ад правага краю праезнай часткі. Гэта значыць, на закрытых тэрыторыях, у лесапарках і г. д.
– Таму і ўзнікаюць непаразуменні, якія прыводзяць да аварыйных сітуацый. З 1 верасня іх зноў абавяжуць спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі. Гэта дазволіць кіроўцу веласіпеда ці СПМ ацаніць дарожную сітуацыю, а вадзіцелю аўто – час, каб яго заўважыць. Да таго ж ездзіць на электрасамакатах, сігвэях, монаколах у населеным пункце з хуткасцю звыш 10 км/г будзе забаронена. Выключэнне складуць веладарожкі і праезная частка, дзе абмежаванне – 25 км/г. Нельга будзе рухацца ў пешаходнай зоне, а таксама па тратуары, калі маса СПМ перавышае 35 кілаграм.
– Так, але ёсць нюансы: рухацца на іх можна толькі ў светлы час сутак па абочыне, калі хуткасны рэжым па дарозе не перавышае 90 км/г. Калі яе няма – не далей за метр ад краю праезнай часткі дарогі.
– Удакладню: узровень іх святлопрапускальнасці не абмежаваны.
– Выкарыстоўваць іх можна будзе толькі ў цёплы перыяд года. З 1 снежня па 1 сакавіка машыны павінны быць укамплектаваны пакрышкамі са знакамі ў выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры і пазнакай «М+S», «М&S» або «М S».
– У залежнасці ад правапарушэння. Напрыклад, за няспешванне на пешаходным пераходзе пагражае штраф ад адной да трох базавых велічынь, калі яно ўчынена ў стане алкагольнага ап’янення – да пяці базавых, стварэнне аварыйнай абстаноўкі прадугледжвае да васьмі БВ, а прычыненне шкоды здароўю – да 20-ці.
Выконвайце Правілы, сачыце за абстаноўкай на праезнай частцы і будзьце ўзаемаветлівыя на дарозе. Гэта дапаможа пазбегнуць аварыйных сітуацый.
Гутарыла Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.