Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
Днемподворьеокрашеноразнообразнымицветамиживыхцветов. За ними даже не сразу заметишь симпатичныесадовыефигуры. Позднимвечером, когда скроется за горизонтом солнце, загораютсяогонькидекоративныхуличныхфонариков. МноговниманияуделяютсвоемуподворьюНиколай иВероникаТитовичииз Чепуков и радуются яркому результату своих забот.
Удзень падворак афарбаваны разнастайнымі колерамі жывых красак. За імі нават не адразу заўважыш сімпатычныя садовыя фігуры. Познім вечарам, калі схаваецца за гарызонтам сонца, загараюцца агеньчыкі дэкаратыўных вулічных ліхтарыкаў. Шмат увагі надаюць свайму падворку Мікалай і Вераніка Цітовічы з Чапукоў і радуюцца яркаму выніку сваіх клопатаў.
– На вуліцы Дзегіля ўсе імкнуцца ствараць на сваіх падворках прыгажосць і ўтульнасць, – заўважае гаспадыня. – Наша сям’я тут сямнаццаць гадоў жыве. Любім свае дом і падворак. Добраўпарадкаванне – агульная сямейная справа.
Прагульваемся з Веранікай Цітовіч па прасторным падворку. Перад фасадам дома – зялёны газон. Уздоўж яго з абодвух бакоў цягнуцца клумбы з кветкамі. Ужо адкрасавалі лілеі, іх у гаспадыні больш за сорак гатункаў. Узмацняюць яркасць гацанія і вяргіні. Ззяюць аксаміткі, іх, як і цынію, Вераніка вырошчвае са свайго насення. Дораць пяшчоту петуніі і ільвіны зеў.
Падрастае малады сад. У двары за домам арэлі, дзе вечарам хораша піць чай, абмяркоўваць падзеі пражытага дня і планы на наступны, любуючыся кветкамі і святлом ліхтарыкаў.
– Дворык цешыць позірк і душу, – гаворыць гаспадыня. – Так, спраў хапае. Вясной клумбы ўскапаць і насенне пасеяць, летам палоць і паліваць, да зімы ўсё прыбраць. Часам кветкі прападаюць з-за капрызнага надвор’я. Аднак без гэтых клопатаў было б сумна. Па магчымасці ўсё робім разам.
Муж ускапвае зямлю, абкос тэрыторыі на ім. Мы з дачкой даглядаем клумбы і агарод. Прыемна бачыць вынікі сваёй работы. Увогуле добраўпарадкаваннем дома і падворка займаемся столькі, колькі тут жывём. Сёлета вясной абнавілі фарбу на фасадзе і агароджы.
Прадастаўлены ў свой час маладой сям’і дом ад мясцовага сельгаспрадпрыемства Цітовічы вырашылі зрабіць сваёй уласнасцю. Са слоў гаспадыні, выплаты па аформленым на дваццаць гадоў крэдыце па сямейным бюджэце асабліва не б’юць. Варыянт пераехаць у горад не вабіў сямнаццаць гадоў таму, тым больш не цікавіць цяпер.
– Чапукі – родная вёска Мікалая. Я з Дзянісаў, што адсюль непадалёку. Бацькі побач, – расказвае суразмоўніца. – Паехаць у горад па пакупкі не праблема. Ёсць аўтамабіль. Нам тут хораша.
Мікалай заняты механізатарам у ААТ «Любінова», Вераніка працуе поварам у школьнай сталовай. У 11 клас збіраецца дачка Насця. На канікулах дапамагае з клопатамі на падворку. У кожнага ў сям’і ёсць справа для душы. Тата тэхнікай захапляецца, маці, акрамя кветак, вабяць кулінарыя і фотаздымка. Дачка з малых гадоў спявае, актыўная ўдзельніца самадзейнасці ў мясцовым СДК. Агульнае хобі – прыгажосць і ўтульнасць дома і ў двары.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.