Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Туризм: «Озеравки – Ельня»: молодые специалисты Миорской ЦРБ познакомились с уникальной природой Беларуси
Молодежь: Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»
АПК: Миорчанин Евгений Петров второй год подряд меняет гаечный ключ на штурвал комбайна
Пульс Миорщины: Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района
АПК: Стратегия продовольственной безопасности: как работает Миорский участок Полоцкого КХП

Лічыце, што летняя прапіска пенсіянераў – сад і агарод? Памыляецеся! У наведвальнікаў аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН летні расклад зусім іншы. Напоўнены пазнавальнымі экскурсіямі, цёплымі сустрэчамі, творчымі заняткамі.
Пралогам да лета можна лічыць экскурсію ў музей хлеба ў Язна, куды скіраваліся напрыканцы мая.
– Сустрэча атрымалася цікавай, цёплай, смачнай. Дзякуй за гасціннасць і сардэчны прыём гаспадару Уладзіміру Пашковічу, – гаворыць загадчык аддзялення Ганна Ліскова. – Нашы наведвальнікі вельмі любяць вандроўкі. Падарожнічаем як па Міёршчыне, так і за яе межамі.
Дзвюма паездкамі адзначыўся ліпень. Завіталі ў Пераброддзе на «Мацейкаву сялібу» да Галіны Паўлоўскай. Тут чакалі майстар-класы па макрамэ і валянні з воўны. У другой палове месяца скіраваліся ў Верхнядзвінск. Вандроўка ўключала аглядавую экскурсію па горадзе, наведванне мясцовых аддзела па надзвычайных сітуацыях і ТЦСАН, прагулку па «Лясной казцы».
Яшчэ сярод яркіх ліпеньскіх уражанняў візіт на выратавальную станцыю ў Міёрах, дзе кампанію актывістам аддзялення склалі іх унукі. Для ўсіх правялі экскурсію па будынку і прафілактычную размову аб правілах паводзін на вадзе, прадэманстравалі алгарытм дзеянняў па выратаванні чалавека, пакаталі на кацеры.
– Практычна кожнае наша мерапрыемства мае прафілактычны складнік. Штоквартальна праходзяць дыялогавыя пляцоўкі на тэму бяспекі з запрашэннем прадстаўнікоў розных служб, – адзначае Ганна Віктараўна. – Раз на месяц ладзім мерапрыемствы краязнаўчай тэматыкі, дзе чаканы госць Вітольд Ермалёнак. Разам з ім скіроўваемся ў вандроўкі па родным краі, каб больш даведацца пра яго мінулае. Заўсёды цёплыя і цікавыя сустрэчы з узмёнскім клубам «Ладачкі» і чэраскім «Суседачкі». Апошнія ў маі запрасілі на «Поле цудаў».
Рыхтуюцца ў аддзяленні да спартыўных спаборніцтваў, што ў жніўні пройдуць на базе ТЦСАН Браслаўскага раёна. Разам з камандай з дзесяці чалавек скіруецца група падтрымкі. На канец верасня запланаваны ўдзел у міжнародным злёце грамадзян пажылога ўзросту.
– Актыўнасцей у нас шмат, да асноўных планаў дадаюцца новыя, – адзначае загадчык аддзялення. – Мерапрыемства раз на тыдзень – гэта праграма мінімум. Да таго ж на пастаяннай аснове дзейнічаюць гурткі па пляценні з газетнай саломкі і вязанні спіцамі і кручком. Будзем рады валанцёрам, якія гатовы падзяліцца з нашымі наведвальнікамі сваімі ведамі і ўменнямі. Мы адкрытыя для новага.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.