30 Октября 2026

На Миорщине начались отправки призывников на срочную военную службу

gazeta
  • 2546

 

На Міёршчыне пачаліся адпраўкі прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

У чацвер раніцай родныя і сябры з добрымі словамі ў дарогу і пажаданнямі выдатнай службы праводзілі ля варот ваеннага камісарыята першых прызыўнікоў, якія папоўняць рады 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Падчас падрыхтоўкі да асенняга прызыву супрацоўнікі ваеннага камісарыята ўсебакова вывучылі стан здароўя прызыўнікоў, іх маральна-псіхалагічныя і дзелавыя якасці, а таксама звярнулі ўвагу на атрыманыя спецыяльнасці. Менавіта на падставе гэтых дадзеных ідзе камплектацыя маладых людзей па родах войскаў нашых Узброеных Сіл.

Жадаем навабранцам стаць добрымі салдатамі, надзейнымі таварышамі і дастойнымі абаронцамі Айчыны.

Аляксандр ЯНУКОВІЧ,
начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята раёна.
← Предыдущая

Информдосье «Октябрь-1917: рождение новой эпохи», посвященное Дню Октябрьской революции, собрало в районной библиотеке представителей разных поколений

Назад к списку
Следующая →

Сустрэча з ветэранам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]