Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Фота з архіва Соф'і Пятроўны Кабяк
У працоўнай кніжцы медработніка адзіны запіс. Да абавязкаў прыступіла 15 сакавіка 1968 года. У першы месяц вясны святкуе свой дзень нараджэння. Сёлета сустрэла 70-гадовы юбілей.
Пра медыцынскую справу Соф'я Пятроўна марыла з дзяцінства. Расла ў шматдзетнай сялянскай сям'і ў вёсцы Новае Сяло Язненскага сельсавета. Бацькі працавалі ў калгасе.
— Памятаю, як у школу прыходзілі ўрачы. Інтэлігентныя, у белых халатах. Я любавалася імі. Вырашыла стаць медыкам, — расказвае субяседніца. — Паступаць у інстытут пабаялася. Адвезла дакументы ў Полацкае медвучылішча.
Пасля вучобы размеркавалася ў Мікалаёўскі ФАП. Тады ён размяшчаўся ў драўляным будынку праз сцяну з паштовым аддзяленнем. Адтуль выклікалі "хуткую дапамогу". На ФАПе стацыянарнага тэлефона не было.
Абслугоўвала вёскі ў радыусе дзесяці кіламетраў: Фралова, Шарагі, Горкі, Кульвокі, Лугаўцы, Баслакі. Дабіралася на аўтобусе, на веласіпедзе, пешшу. Па асфальце і палявых дарогах. Калі з'явіўся ФАП у Шарагах, частка населеных пунктаў адышла да яго.
— У 70-80-я на ўчастку пражывала каля 1000 чалавек, нараджалася 25-30 дзяцей у год. Кожнага немаўляці да года трэба наведваць некалькі разоў на тыдзень. Цяпер такіх мала. У мінулым годзе чацвёра дзетак нарадзілася, — расказвае Соф'я Пятроўна. — Насельніцтва менее. Непакояць алкагалізацыя і нядобранадзейныя сем'і.
Фельчар сочыць за здароўем жыхароў Мікалаёва і сямі ваколічных вёсак. Дванаццаць год працавала на два ФАПы. Другі знаходзіўся за пяць кіламетраў у вёсцы Дзянісава. Пасля яго зачынілі, а медабслугоўванне засталося за Соф'яй Пятроўнай.
— Люблю сваю работу і перажываю за кожнага падапечнага. Ні разу не пашкадавала пра абраную прафесію. І па начах, і ў выхадныя на дапамогу клікалі. Бывае, пайду на раку бялізну паласкаць, і там мяне знаходзілі. Кідала справу і хутчэй да хворых, — расказвае фельчар.
Работа дапамагла сваю бяду перажыць. У 2002 годзе загінуў сын Аляксей. Яму было 25. У 2003-м не стала мужа Івана Іванавіча. З ім былі знаёмы з юнацтва і пражылі 34 гады. У горы суцяшалі родныя, падтрымлівалі вяскоўцы.
Сорак дзевяць год на працы для фельчара праляцелі неўпрыкмет. ФАП з драўлянага будынка перамясціўся ў цагляны. Калі ў 2006 годзе будавалі аграгарадок, у медустанову правялі паравое ацяпленне і каналізацыю, вакол паставілі бетонную агароджу.
Летам Соф'я Пятроўна збіраецца на адпачынак. Як будзе без любімай справы, не ўяўляе. Ад ФАПа да дома — пара хвілін.
— Па-ранейшаму іду на работу з добрым настроем. Працоўны дзень да 16.00. Калі ў гэты час вяртаюся дадому, вяскоўцы жартуюць, чаму так рана. Заўважылі, што часта затрымліваюся. Не магу пакінуць недаробленыя справы, — гаворыць фельчар. — Першыя два гады працавалі разам з фельчарам Зінаідай Юльянаўнай Будо, тры наступныя — з Раісай Аляксееўнай Белавус. Работа пакінула добрыя ўспаміны. За разуменне і падтрымку ўдзячна былому галоўнаму ўрачу Пятру Аляксандравічу Пазняку і цяперашняму Алене Фёдараўне Сівой, галоўнаму ўрачу Дзісенскай бальніцы Святлане Міхайлаўне Палячэнка, тэрапеўту Таццяне Канстанцінаўне Сіняўскай і галоўнай медсястры Зінаідзе Генадзьеўне Фурс.
На юбілей Соф'я Пятроўна атрымала шмат віншаванняў ад медыкаў і пацыентаў. З Завуцця тэлефанавала Марыя Рыгораўна Мядзвецкая, з якой пачынала працаваць. Былой санітарцы сёлета дзевяноста будзе. Калегам не верыцца, што з дня сустрэчы мінула амаль паўвека.
Круглая дата ў маці — асаблівае свята для дзяцей. У Наваполацку жыве старэйшая дачка Жанна. Малодшы сын Іван — у Дзісне. Часта бывае дома. Даглядае тут пчальнік. З ахвотай едзе да бабулі пяцігадовая Сонечка.
— Мы з ёй лепшыя сяброўкі. Разам кормім курэй, выпякаем хрушчы, чытаем казкі, — расказвае Соф'я Пятроўна. — Унучкі ў мяне тры. Старэйшая Марта замужам у Турцыі. Трэці год праўнуку Тайлану. З імі праз скайп размаўляем. Раз на год у мяне гасцяць. На Вялікдзень прыязджаюць сястра з пляменніцамі з Латвіі і двое братоў. Мой дом замяніў ім бацькоўскі.
Соф'я Пятроўна ведае, што родныя не дадуць ёй сумаваць.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.