07 Марта 2023

Шматдзетная маці Ларыса ШЧАРБІЦКАЯ раскасжа пра гаючаю сілу любові

gazeta
  • 814

 Ларыса ШЧАРБІЦКАЯ – маці васьмі дзяцей. Старэйшаму 32 гады, малодшаму – 10. Шэсць з іх прыёмныя.

Як жывецца ў вялікай і не зусім звычайнай сям'і, расказвае Ларыса Аляксандраўна:

– Ніколі не ўяўляла сябе шмат-  дзетнай маці. Здавалася, усё як ва ўсіх: пасля школы паступіла ў сельскагаспадарчую акадэмію, выйшла замуж, нарадзіла сына і дачку, 16 гадоў адпрацавала ветурачом. Затым навалілася ўсё адразу: скасаванне шлюбу, хвароба і адыход маці, працяглая барацьба за жыццё пасля інсульту ў таты. Самы час апусціць рукі, але гэта не ў маім характары. Ведала адно: маіх жыццялюбства і аптымізму хопіць на ўсіх. Калі сустрэла цяперашняга мужа Міхаіла Іванавіча, зразумела: цяпер нічога не страшна, удваіх і горы можна перавярнуць.

Былі сілы і энергія, а самае галоўнае – жаданне падзяліцца сваімі цяплом і любоўю з кімсьці яшчэ. Так 11 гадоў таму мы сталі прыёмнымі бацькамі, у нашай сям’і з’явіліся браты Кірыл і Раман. Крыху пазней – Дзяніс і Віталь. Ці лёгка было з чатырма хлапчукамі? Не, усялякае здаралася. Клопаты, перажыванні, хваробы, свавольствы. Аднак усё гэта – вырашальна. Дзеці навучыліся нас чуць. Штовечар размаўлялі з імі, як прайшоў дзень, што было ў ім добрага, што засмуціла.

Родныя сын і дачка выраслі, у іх ужо свае дзеці. Выраслі і трое прыёмных. І тут мы даведаліся, што яшчэ два браты засталіся без апекі бацькоў. На сямейным савеце вырашылі: у нашым доме знойдзецца для іх месца. Да таго ж ёсць патрэбны вопыт. Так у нас з’явіліся Віця і Данік.

У мяне многія пытаюцца: «Навошта табе чужыя дзеці?» Ну як навошта? Навошта ўвогуле людзям патрэбны іншыя людзі? Каб іх любіць!

Лічыцца, што любіць прыёмных дзяцей няпроста. Так, яны не слухаюцца, псуюць мэблю, свавольнічаюць. Але паводзяць сябе так толькі ў пачатку і зусім не са злымі матывамі. І ў такія моманты дзяцей шкада: іх несла мутная плынь сумных абставін і ад іх нічога не залежыла. Выжылі – ужо малайцы. Адразу патрабаваць выхаванасці і ўсвядомленасці… Адкуль ім гэта браць? Хто іх выхоўваў, на каго маглі раўняцца?

У пэўны момант я выбрала для сябе лад жыцця, які можна абазначыць як прыёмная сям'я з самымі рознымі, у тым ліку і праблемнымі дзецьмі. Выбрала ўсвядомлена, і гэта мне па душы. У ролі маці ў такой сям'і ў мяне ёсць магчы- масць быць сабой у большай ступені, чым у любой іншай ролі. Займаешся дзецьмі, вырашаеш іх праблемы, абмяркоўваеш падзеі, іх захапленні і ўражанні.

І на хобі – кулінарыю – час знахо- дзіцца. Люблю радаваць сваю вялікую дружную сям'ю смачнай выпечкай.

Я ўпэўнена, што чалавек прыходзіць у гэты свет, каб навучыцца любіць. Любоў – гэта дзейсная гаючая сіла. Выхоўваць дзяцей – сваіх і прыёмных – гэта не подзвіг, а норма. Калі можаш падзяліцца – падзяліся любоўю, клопатам, часам, сіламі, жыццёвай прасторай.

***

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня шчыра віншуем Ларысу Аляксандраўну і ўсіх прыёмных матуль са святам. Выказваем словы любові і павагі. Удзячны за вашу нястомную працу, бязмежную цярплівасць, душэўную шчодрасць. Няхай вашы дзеці растуць таленавітымі і добрымі, няхай заўсёды атуляюць клопат і ўвага. Здароўя, дабрабыту, шчасця вам і вашым сем'ям!

Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ,
загадчык сектара СПЦ.
Фота аўтара.

← Предыдущая

"Будем вместе – будем сильны" - подвели итог диалоговой площадки в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Любит Черессы сегодня и вчера

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]