19 Декабря 2025

Елку в дом – законно. Реализацию новогодних деревцев начинает Дисненский лесхоз

gazeta
  • 818

 Рэалізацыю навагодніх дрэўцаў з 20 снежня пачынае Дзісненскі лясгас. Пакупнікоў чакаюць у лясніцтвах і на гандлёвых кропках – на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў у Міёрах і ля будынка «Віцябчанкі» ў Дзісне.

Кошт лясной прыгажуні вышынёй ад метра да двух складзе 15,5 рубля.

Аматарам выбраць елку ў лесе самастойна нагадваем, што з 15 снежня дзяржаўная лясная ахова сумесна з ДАІ і інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету праводзіць рэйды па папярэджанні незаконных высечак. Асаблівая ўвага – участкам ляснога фонду, размешчаным паблізу населеных пунктаў і аўтадарог.

Набыць елку законна абыдзецца танней. Згодна з артыкулам 16.17 КаАП, штраф за незаконную высечку складзе ад пяці да 30 базавых велічынь.

Алена КОНАХ, намеснік кіраўніка Дзісненскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце.
Фота з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

"Елка желаний" в Миорах дарит радость

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]