20 Декабря 2025

"Елка желаний" в Миорах дарит радость

gazeta
  • 874

  Дабрачынная акцыя «Елка жаданняў» з 18 снежня да 8 студзеня праходзіць у цэнтральнай раённай бібліятэцы.

 Добрую справу не першы год па блаславенні дабрачыннага Міёрскай акругі протаіерэя Віктара Вабішчэвіча ладзіць праваслаўны моладзевы рух «Ладанка», пляцоўкай для яе рэалізацыі становіцца бібліятэка.

Сімвалічна, што адкрыццё дабрачыннай елкі адбылося 19 снежня – у дзень Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, які ў тым ліку лічыцца заступнікам дзяцей. Сярод адрасатаў акцыі – малыя, што маюць асаблівую патрэбу ў святочным цудзе.

 Мяккая цацка, лялька, канструктар, салодкія ласункі… Такімі дзіцячымі жаданнямі запоўнена навагодняе дрэўца.

Як заўважылі бібліятэкары, гараджане загадзя цікавіліся, калі пачне работу «Елка жаданняў». Супрацоўнікі ўстановы таксама намераны прыняць удзел у акцыі. Таму можна спадзявацца, што ўсе жаданні стануць рэальнасцю ў святочныя дні.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

← Предыдущая

Материнство как призвание: история миорчанки Татьяны Галицкой

Назад к списку
Следующая →

О здоровье нации говорили на заседании президиума районного Совета депутатов в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]