18 Января 2017

Ближе познакомиться с Миорами на выставке

gazeta
  • 483

Ближе познакомиться с Миорами на выставкеВыстава "Гораду Міёры—45!" дзейнічае ў гісторыка-этнаграфічным музеі з 13 студзеня. Што пабачаць наведвальнікі? Пра гэта спыталі ў дырэктара ўстановы Аксаны ЛАГУНЁНАК:

 

—Да ўвагі гасцей фотаздымкі, друкаваныя выданні, дакументы і іншыя экспанаты з фондаў музея, праз якія адлюстроўваецца паўсядзённае жыццё міярчан другой паловы ХХ стагоддзя. На здымках прасочваюцца змены ў гарадскім абліччы. Выстаўлены кнігі мясцовых паэтаў і пісьменнікаў. Карціны земляка Вячаслава Шамшура і міярчанкі Тамары Масленік. Экспанаты з уласных калекцый прадаставілі настаўнік гісторыі Чапукоўскай ДС-СШ Міхаіл Закрэўскі і краязнаўца Вітольд Ермалёнак. Падрыхтаваны расповед пра гісторыю Міёр ад першага ўпамінання ў 1514 годзе да нашых дзён.


Рыхтуючы выставу, супрацоўнікі музея звярнуліся ў аддзел загса райвыканкама за інфармацыяй пра аднагодкаў Міёр. 15 студзеня 1972 года нарадзіліся Валянціна Мікалаеўна Красько (г. Міёры) і Святлана Іванаўна Корсак (в. Гаране, на той час Камянпольскі сельсавет). У музеі спадзяюцца, што равесніцы горада адгукнуцца на просьбу расказаць пра сябе. Званка ад іх чакаюць на нумар 4 19 15.

 

Фота для ілюстрацыі.
Наведаць выставу можна з 9.00 да 18.00.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Миорские встречи. Миорчанка Вильгельмина Шабуцкая поделилась впечатлениями о СШ № 3

Назад к списку
Следующая →

Африканская чума снова грозит

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]