03 Февраля 2025

Олег Шупейко из Дисны уверен, что что чтобы жить хорошо, нужно искренне работать

gazeta
  • 833

Не понимает тех, кто приходит на работу для того, чтобы отбыть положенное время, машинист трелевочной (лесозаготовительной) машины лесопункта Дисненского лесхоза Олег Шупейко. Он уверен, что чтобы жить хорошо, нужно искренне работать, и собственным примером доказывает истинность этого тезиса.

 Не разумее тых, хто прыходзіць на работу дзеля таго, каб адбыць належны час, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта Дзісненскага лясгасу Алег Шупейка. Ён ўпэўнены, што каб жыць добра, трэба шчыра працаваць, і ўласным прыкладам даказвае праўдзівасць гэтага тэзіса.

Нарадзіўся Алег Шупейка ў Латвіі, аднак у Бычыншчыне, дзе жыве, лічыць сябе тутэйшым. Усё яго жыццё праходзіць у працы, звычку цалкам аддаваць сябе справе пераняў ад бацькоў. Тата быў будаўніком, а маці даглядала цялят на мясцовай ферме. На некаторы час яны з’язджалі на заробкі, затым вярнуліся на радзіму ўжо з маленькім сынам.

– Скончыў Дзісненскую школу, пасля Боркавіцкага вучылішча год працаваў трактарыстам у калгасе «1 Мая», у 1981-м прызваўся ў армію. Служыў у Афганістане, затым быў заняты фрэзероўшчыкам на полацкім заводзе «Вымяральнік», а калі ажаніўся, прыйшоў працаваць у лясгас, – расказвае пра сябе суразмоўнік.

Як аказалася, гэта было пачаткам працоўнага шляху, якому ўжо амаль сорак гадоў. Слесарыў у цаху, затым у Барысаве вучыўся кіраваць тралёвачным трактарам. З той пары заняты на вывазцы драўніны з лесу.

У службовых маршрутах Алега Пятровіча значыцца не толькі Міёрскі раён. Увогуле, яго даволі складана застаць у лясгасе. Карэспандэнтам пашанцавала сустрэцца з ім дзякуючы таму, што рамантуе тэхніку. Разам са зменшчыкам Мікалаем Мятла пільна сочаць за станам «Фарвардэра». Яму ўсяго тры гады, аднак эксплуатуецца ён інтэнсіўна, таму бывае, што выходзіць са строю.

Не раз дапамагаў калегам з іншых лясгасаў ліквідоўваць наступствы ветравалаў, нашэсця караедаў. Летась і сёлета бываў у камандзіроўках на Гомельшчыне, Магілёўшчыне, Міншчыне. Адзначае, што цяпер умовы пражывання там значна палепшыліся. Лясгас прадастаўляе жыллё з усімі зручнасцямі, забяспечвае гарачымі абедамі. Машыніст неабходнасць такіх паездак не абмяркоўвае:

– Едзем, бо трэба дапамагаць. Адна ж краіна.

Нярэдка Алег Шупейка працуе ў лесе не ў складзе брыгады, а адзін. Кажа, што прывык, ведае кожную сцежку. А вось балоцістая мясцовасць дадае клопатаў – даводзілася выцягваць агрэгат з багны, сустракацца з ляснымі гасцямі. Перажывае, калі людзі крытыкуюць, што вялікагрузная тэхніка разбівае дарогі, і заўважае:

– Мы не маем выбару, бо цяпер няма такой зімы, як раней, а вывозіць лес неабходна. Ён ідзе на экспарт, а значыць, папаўняе бюджэт рэспублікі. Гэтыя грошы ідуць на патрэбы жыхароў нашай краіны. На жаль, мы не маем нафты, наша багацце – лес.

Не можа Алег Пятровіч сядзець без работы. З дасягненнем пенсіённага ўзросту застаўся дома, аднак не прайшло і паўгода, як вярнуўся ў лясгас.

– Я прывык да лесу, неяк сумна без яго бывае. Нават з водпуску выйду і радуюся – я на сваім месцы, – гаворыць з усмешкай.

Немалаважны і фінансавы складнік: разам з жонкай добраўпарадкоўваюць бацькоўскі дом, узводзяць гараж, вучыцца на платнай аснове малодшая дачка. Аднымі з першых у вёсцы правялі электраацяпленне. Да таго ж трымаюць хатнюю гаспадарку: авечак, парася, курэй. Клопатаў ва ўласным доме і двары заўсёды хапае, акрамя таго абкошвае і тэрыторыю побач.

– Раней за зямлю біліся, а цяпер яна нікому не патрэбная, – заўважае сяльчанін і дадае, што ў Бычыншчыне жывапісныя мясціны і яны даспадобы дачнікам.

З клопатамі на агародзе дапамагаюць дзеці. Іх бацькі таксама выхоўвалі з любоўю да працы. У вольны час Алег Пятровіч любіць рыбачыць, збіраць грыбы.

Партрэт машыніста тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта не раз быў занесены на Дошку гонару – прадпрыемства і раённую, яго прызнавалі «Чалавекам года Міёршчыны». Паспяхова ўдзельнічае ў конкурсах прафесійнага майстэрства ў вобласці. Забяспечвае план па вывазцы драўніны, за шэсць месяцаў 2024 года аб’ём тралёўкі сартыментаў склаў 7 730 м3. З апошніх дасягненняў – Алегу Шупейка аб’яўлена ўдзячнасць старшыні аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Міёршчыны і ў сувязі з 85-годдзем утварэння раёна.

Алена Вароніна.
Фота Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Конкурс машинистов крана в ООО "Металлопрокатная компания"

Назад к списку
Следующая →

Выездной прием проведет Андрей Панин в Заутьевсном сельсовете

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]