Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Першая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя адбылася ў лістападзе 1924-га. Сто гадоў таму рух аматараў навуковага вывучэння мінулага родных мясцін набыў арганізаваны характар. Ім кіравала тады ж створанае Цэнтральнае бюро краязнаўства пры інстытуце беларускай культуры. Праз год пачалося выданне часопіса «Наш край», потым набыткі аматараў даўніны сталі абмяркоўваць на з’ездах.
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, галіновым прафсаюзам навукоўцаў адзначылі юбілей навукова-практычнай канферэнцыяй «Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця». Яна праходзіла ў снежні і суправаджалася выставай Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі. Аргкамітэт узначальваў дырэктар Інстытута гісторыі Вадзім Лакіза, а яго ўдзельнікаў віталі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Канахоўскі, старшыня Саюза пісьменнікаў Аляксандр Карлюкевіч, акадэмікі, дактары гістарычных навук, прафесары і дацэнты.
На пленарным пасяджэнні прааналізавалі развіццё гістарычнага краязнаўства ў Беларусі і яго сучасную ролю, сувязь з археалагічнымі даследаваннямі. Дзейнічалі тры секцыі, на іх прагучалі 84 даклады, яшчэ было прадстаўлена 15 стэндавых дакладаў. На адной з секцый прагучаў даклад пра дзейнасць гуртка «Арганаўты мінулага».
Канферэнцыя праводзілася ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гг. «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы».
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.