Колонка редактора: "К судьбе родины нет равнодушных"

gazeta
  • 10866


Пяцігадовы хлопчык вядзе тату ў магазін, а вяртаецца не з цацкай, а са сцяжком Беларусі. Дзесяцігадовы хлопец у ліку падарункаў да дня нараджэння просіць вялікае чырвона-зялёнае палатно ў свой пакой. Чатырохгадовая дзяўчынка, убачыўшы сцяг на плошчы Перамогі, пачынае спяваць гімн. Вучаніца пачатковай школы на ўроку малявання старанна выводзіць лісцікі канюшыны і лёну, контуры нашай краіны ў промнях сонца. Гэта ўсё – гісторыі з жыцця, пачуўшы якія, адчуваеш гордасць за свой народ, яго адзінства і традыцыі.

Гэтае трыадзінства – сцяг, герб і гімн – свяшчэннае для кожнага беларуса. Дзяржаўная сімволіка адлюстроўвае незалежнасць і суверэнітэт, аб’ядноўвае нас у імкненні зберагчы жыццёвы лад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае. Павага да іх – гэта выказванне патрыятызму і гордасці за сваю краіну, знак пашаны ў адносінах да продкаў, што змагаліся і працавалі на дабрабыт наступных пакаленняў. Менавіта таму важна прывіваць яе з маленства.

У праграме дашкольнага навучання закладзены «асновы грамадзянска-патрыятычнай культуры», якія прадугледжваюць знаёмства дзяцей з родным краем, дзяржаўнымі сімваламі, выхаванне паважлівых адносін да гераічнага мінулага нашага народа і пачуцця гордасці за дасягненні нашай краіны. У дзіцячым садку № 1 дзейнічае музейны пакой «Сэрцу мілы куточак», а ў садку № 3 – музеі лёну і народных рамёстваў. Экскурсіі па іх абуджаюць цікавасць у маленькіх сэрцах да нашых традыцый, аднак прывіць павагу да іх пад сілу толькі ў тандэме сям’і і ўстановы адукацыі.

Маладыя людзі павінны ўсведамляць адказнасць за будучыню сваёй краіны і прыналежнасць да яе дасягненняў. Кожны абавязаны рабіць асабісты ўнёсак у тое, каб над Беларуссю было мірнае неба, каб яна паспяхова развівалася і квітнела.

Шанаваць дзяржаўныя сімвалы – значыць паважаць тых, хто ўклаў душу і сэрца ў стварэнне і развіццё нашай Радзімы. Яны абагульняюць шлях народа ў вяках, назапашаную пакаленнямі гістарычную памяць, адлюстроўваюць характар і менталітэт беларусаў. Рабіць гэта павінен кожны, хто лічыць сябе патрыётам. Гэта наша спадчына, гордасць, апора і абярэг нацыі.

Алена ВАРОНІНА.

← Предыдущая

"Будем вместе – будем сильны" - подвели итог диалоговой площадки в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Сустрэча з ветэранам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]