08 Октября 2010

Школа ў Язне: учора і сёння

gazeta
  • 376
Вядома, што адукацыі на Язненшчыне ўжо больш 135 гадоў. А сённяшні тыпавы будынак школы гасцінна адчыніў дзверы 20 гадоў таму, у 1990-ым. У той час вучылася ў навучальнай установе больш 300 дзяцей. Цяпер жа там толькі 142. Паменела вучняў усюды, тут таксама.

Школа ў Язне: учора і сённяАб мінулым школы расказвае музей. Тут сабраны багаты матэрыял пра вучняў і педагогаў усіх гадоў. Ёсць стэнд з выдатнікамі вучобы, старанні якіх адзначаны залатымі медалямі. Асобныя з іх вярнуліся настаўнікамі. Дарэчы, тут трывалы педагагічны калектыў, граматныя і эрудыраваныя выкладчыкі, якія здольны даць добрыя веды школьнікам. Так што, цяперашнім вучням пашанцавала, у іх ёсць магчымасць выйсці ў свет з важкім багажом ведаў, удала паступіць у навучальныя ўстановы, заняць дастойнае месца ў грамадстве.

Багаты матэрыял сабраны ў этнаграфічным кутку школы. У ім дзеці знаёмяцца з умовамі жыцця сваіх далёкіх продкаў. У цяперашнім доме наўрад ці сустрэнеш прылады працы, якімі карысталіся прабабулі і прадзядулі. Тут жа яны прадстаўлены. Можна пабачыць грашовыя купюры розных гадоў, старадаўнія манеты. Аб ваенным ліхалецці нагадваюць старыя каскі, рэшткі зброі і многае іншае.

Як расказвае дырэктар Іван Мітрафанавіч Шыкула, галоўнае для яго—на належным узроўні арганізаваць навучальны працэс. Безумоўна, тут створаны і ствараюцца зручнасці. Напрыклад, сёлета актыўна вядзецца замена драўляных акон на пластыкавыя. Ацяпленнем будзе займацца мясцовая жыллёва-камунальная гаспадарка, а таму спадзяюцца, што ў самыя траскучыя маразы забяспечыць цяплом. Паколькі школа тыпавая, класы прасторныя, светлыя. Вучням займацца ў іх проста цудоўна. Уважліва адносяцца да сваіх выхаванцаў педагогі.
Створаны належныя ўмовы для адпачынку і ўмацавання здароўя хлопчыкаў і дзяўчынак. Абсалютна ўсе дзеці харчуюцца бясплатна. Абеды каларыйныя, збалансаванае меню, усе прадукты якасныя, захоўваюцца ў халадзільніках і асобных пакоях.

Кладаўшчыком Святлана Іванаўна Бондал працуе ў школе тры гады. Справу сваю ведае. Яна вельмі заклапочана якасцю школьных абедаў. Вучні атрымліваюць у дастатковай колькасці бялкі, тлушчы, вугляводы. Энергетычная каштоўнасць страў адпавядае патрэбам дзіцячага арганізма і ўзросту.

У школе вялікая спартыўная зала, якая абсталявана належным чынам. Вучням тут сапраўднае раздолле. Значная ўвага надаецца рухомым гульням. На перапынках ажыўлена і мітусліва. У навучальнай установе цёплая атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе ўсё пранізана добразычлівасцю. Тут жывуць днём сённяшнім, але памятаюць і ўчарашні, адчуваючы вялікую любоў да былых вучняў і павагу да педагогаў, якія шмат гадоў свайго жыцця прысвяцілі Язненскай школе.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.

← Предыдущая

Ценю, что живу и работаю в Миорах

Назад к списку
Следующая →

КУП “Язна”: пра калектыў і справы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]