28 Февраля 2026

Жизнь в ярких красках миорчанки Ирины Грицаенко

gazeta
  • 926

 Як і большасць наведвальнікаў аддзялення, Ірына Аляксандраўна Грыцаенка заўважае, што ў першую чаргу прыходзіць сюды за стасункамі. Рада сустрэчам з сяброўкамі, спрабуе новыя для сябе заняткі, з цікавасцю ўдзельнічае ў мерапрыемствах.

 Да інтэрв’ю Ірына Аляксандраўна з дапамогай супрацоўнікаў і сябровак з аддзялення падрыхтавала адметны фон. Сустрэчу ўпрыгожылі яе вязаныя рэчы, яркія коўдры ў тэхніцы лапікавага шыцця, калекцыі невялікіх вазачак і фігурак – сімвалаў года. Яшчэ адну калекцыю з сабой не ўзяла. Са школьных гадоў збірае маркі. Акрамя калекцыяніравання і вязання, чытае гістарычныя раманы, вырошчвае ўзумбарскую фіялку, займаецца аквааэробікай у фізкультурна-аздараўленчым комплексе.

 У аддзяленне для пажылых грамадзян Ірыну Аляксандраўну прывяло жаданне асвоіць ноўтбук. Запісалася на курсы камп’ютарнай граматнасці ў сацыяльнае кафэ «Сярэбраны ўзрост», што пачало дзейнічаць напрыканцы 2020 года. Наноў адкрыла для сябе аддзяленне ў 2025-м.

– Прыйшла і здзівілася, колькі тут гурткоў: і пляценне з газетных трубачак, і джутавая філігрань, і вязанне кручком, – гаворыць суразмоўніца. – Сама я спіцамі вяжу, яшчэ ў студэнцтве навучылася. У аддзяленні пачала займацца газетнымі трубачкамі. Пакуль не вельмі атрымліваецца. Але хачу сплесці велікодны кошык.

Дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, заняткі па прафілактыцы дэменцыі ў альц-кафэ «Васількі», якое адкрылі на базе аддзялення ў канцы мінулага года, – усё гэта цікава Ірыне Аляксандраўне.

Яркія ўспаміны пакідаюць вандроўкі. У свой час аматар падарожжаў пабывала ў Крыме, Абхазіі, на Урале, у Грузіі, Літве, ва Украіне… Разам з тым адметныя мясціны ёсць зусім побач.

 – Уразілі касцёлы і цэрквы ў Шаркаўшчынскім раёне. Цікава на «Дзісненскім рубяжы». Пазнаёмілася з Дзісной, дзе раней не ведала ніводнай вуліцы. Шмат новага даведалася пра міёрскі касцёл, – расказвае яна. – Запомнілася свята Арэхавы Спас, на якое запрасілі да сябе ў Чэрасы нашы сяброўкі з клуба «Суседачкі». Разам удзельнічалі ў абрадах і гульнях. Было цікава і весела.

Наноў адкрыўшы для сябе аддзяленне для грамадзян пажылога ўзросту, Ірына Грыцаенка дадала яркіх уражанняў і новых фарбаў у свае пенсіённыя будні. Цяпер візіты сюды ў пастаянных планах.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

В Миорском районе стартует акция по пожарной безопасности

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]