09 Февраля 2026

Жительница Миорского района Анна Перлина стала стала обладательницей гранта Президента Беларуси

gazeta
  • 652

Наша зямлячка Ганна Перліна стала ўладальніцай гранта Прэзідэнта Беларусі на рэстаўрацыю твораў калекцыі наіўнага мастацтва.

У мінулым Ганна Перліна з Дрыгуч – майстар Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў. Цяпер загадвае сектарам па выставачнай дзейнасці абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (АМЦНТ).

У фондах установы 300 мастацкіх твораў і каля 50 дэкаратыўна-прыкладных, якія прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю краіны. Многія з іх маюць патрэбу ў рэстаўрацыі. Як заўважае загадчык сектара, работа па аднаўленні твораў вялася пастаянна. Грант дае новыя магчымасці для захавання ўнікальнай культурнай спадчыны Беларусі. У тым ліку больш цеснае супрацоўніцтва з рэстаўратарамі, майстрамі народных мастацкіх рамёстваў, спецыялістамі АМЦНТ; арганізацыя выстаў як у краіне, так і за яе межамі; урокі традыцыйнай культуры і семінары-практыкумы. Плануецца стварыць электронны каталог з прэзентацыяй нематэрыяльнай каштоўнасці Беларусі.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Оздоровительный лагерь Новопогостской СШ посетил визит-центр заказника "Ельня"

Назад к списку
Следующая →

85 фактов о газете "Міёрскія навіны". Часть 1

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]