Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
В работе по наведению порядка на земле важны общиеусилиянаселенияи всех служб.Такойрезультатсделалина выездном президиумерайонногоСоветадепутатов, который принялаЯзненщина. Кроме благоустройстванаселенныхпунктов, объектов производственногои социально-культурного назначения рассмотрели работу по сносу старых и пустующих домов.
У рабоце па навядзенні парадку на зямлі важныя агульныя намаганні насельніцтва і ўсіх служб. Такі вынік зрабілі на выязным прэзідыуме раённага Савета дэпутатаў, які прыняла Язненшчына. Акрамя добраўпарадкавання населеных пунктаў, аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння разгледзелі работу па зносе старых і пустых дамоў.
На пад’езде да Язна ўдзельнікаў прэзідыума гасцінна сустрэлі гаспадыня – старшыня Язненскага сельвыканкама Валянціна Фядзьковіч – і ўдзельнікі фальклорнага калектыву «Язынка». Пасля прывітальных слоў і ўручэння караваю скіраваліся па маршруце, які ўключаў найлепшыя прыклады гаспадарання.
Участак ДРБУ-203 «Каралеўскія» бярэ адлік з 1918 года. Гэта адзін з надзейных памочнікаў кіраўніцтва сельвыканкама. Паводле слоў майстра Андрэя Якушына, прадпрыемства самае старое на тэрыторыі сельсавета. Дзейнічае без змянення спецыфікі і без рэканструкцый будынак. На ўтрыманні ўчастка асфальтавыя, гравійныя і грунтовыя дарогі. Летась з’явіўся асфальт на дарозе Курылавічы – Іст, сёлета – Язна – Канцэрава. Толькі пачаліся работы на ўчастку Канцэрава – Дарожкі.
Наступны пункт маршрута – Язненская бібліятэка. Тэрыторыя ля будынка дагледжаная. Побач знаходзіцца абеліск. Сэрцам Язна называе гэтае месца Валянціна Фядзьковіч. Аддаюць даніну памяці загінулым у гады вайны не толькі мясцовыя жыхары, але і тыя, хто праязджае міма.
У наступным годзе аграгарадок сустрэне 550-годдзе. Гісторыю роднага краю і яго жыхароў захоўваюць у бібліятэцы. Важны накірунак яе работы – «Нам засталася спадчына». Тут склалі сваю кнігу «Памяць», прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне, у чым заслуга загадчыцы Ларысы Карпавай.
Аналагічную тэматыку меў канцэрт, які прадставілі на сцэне Дома культуры ўдзельнікі фальклорнага калектыву «Язынка».
1 243 чалавекі абслугоўвае Язненская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі. У новым статусе дзейнічае крыху больш за год. Загадчык Уладзімір Пашковіч актыўны і ў рабоце, і ў грамадскім жыцці. Заўважае, што здароўе чалавека у многім залежыць ад настрою. Менавіта таму сцены ўстановы ўпрыгожваюць фота мясцовых краявідаў і падзей, а таксама работы землякоў. Напрыклад, Тамары Касатай. Тэрыторыя дагледжаная і прывабная. Прыгожа і ля Язненскай ПМК, дзе гаспадарыць Пётр Баслак.
На тэрыторыі Язненскага дзіцячага садка жыве казка. Кожны, хто трапляе сюды, проста абавязаны прайсціся па чароўных сцежках і палюбавацца навакольнай прыгажосцю з мноствам архітэктурных форм. Па словах загадчыцы Наталлі Лось, гэта заслуга калектыву, бацькоў і шэфаў, у ліку якіх КУП «Язна» і Язненская ПМК. Цяпер вядуцца рамонтныя работы напярэдадні новага навучальнага года. Падобныя клопаты і ў дырэктара школы Людмілы Гваздоўскай. З задавальненнем праводзіць для ўдзельнікаў выязнога прэзідыума экскурсію па музеі Наталля Жойдзік. Тут прадстаўлены быт сялян, асобная экспазіцыя па адукацыі на Міёршчыне.
Добраўпарадкаванне – справа агульная. «Бог дапамагае», заўважае прыхаджанка царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Еўдакія Фамінічна Попел наконт парадку на тэрыторыі святыні ў вёсцы Калінавае. Аднак па ўсім бачна: стараюцца і людзі.
Побач з храмам нядаўна ўсталявалі памятны знак. У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі расстрэльвалі тут мірных жыхароў. Усяго ад іх рук загінула каля 60 чалавек, прычым не толькі з нашага, але і суседняга Глыбоцкага раёна.
– Адна са сведкаў тых падзей, якая прысутнічала на адкрыцці знаку, падышла да помніка як да чагосьці роднага. Яна ўдзячная за тое, што мы памятаем пра гэтую трагедыю праз 80 гадоў, – засведчыла Валянціна Фядзьковіч.
На тэрыторыі сельсавета 29 могілак, і іх утрыманне – таксама агульны клопат. Усе яны на балансе жыллё- ва-камунальнай гаспадаркі. Пад’езды да іх забяспечвае ДРБУ-203. Дапамагае наводзіць парадак і мясцовае насельніцтва. Летась тэрыторыя могілак у Язне пашырылася, яе абгарадзілі за кошт сродкаў, якія сабралі людзі. У гэтым заслуга старэйшын Ліліі Вікенцьеўны Спірковіч, Ірыны Юршэвіч, Раісы Наркевіч, Наталлі Шыман і Аляксандры Вайцяховіч. Каштоўнасць таго, што ініцыятыва зыходзіць ад людзей, заўважыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба.
Улюбёная ў Язна Лілія Вікенцьеўна заклікае да гэтага і аднавяскоўцаў:
– У Язне добрыя людзі жывуць. А хто добры сем’янін – у таго і двор добры, яму не трэба нічога падказваць. Сам трымае сваю тэрыторыю ў парадку.
Падтрымліваюць чысціню не толькі на сваіх участках, але і ва ўсім аграгарадку, агульнымі намаганнямі дэпутацкі корпус, старэйшыны і шэфы. У іх ліку Язненская ПМК, участак «Каралеўскія», Язненскае лясніцтва і СФГ Каваленка. Нярэдка арганізуюць суботнікі.
Апошнім часам добраўпарадкаваннем крыніцы Святога Яна займаецца нераўнадушны жыхар аграгарадка Алег Вайцяховіч. Падтрымліваюць парадак ля Талеркавага каменя работнікі Язненскай амбулаторыі. Ладзіць суботнікі жыхар Іста Барыс Лагун са сваімі аднавяскоўцамі.
Прыклад сумеснай работыАктыўна вядзецца барацьба з інвазіўнымі раслінамі. Сёлета хімічным спосабам знішчылі баршчэўнік на плошчы каля 17 гектараў і 1,5 – механічным.
У рамках выканання Указа № 116 працуюць па скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў. За час яго дзеяння іх выяўлена 299, з іх 103 знеслі. Сёлета – тры, а таксама ўключана ў рэестр 11 дамоў. За перыяд дзеяння Указа прадалі насельніцтву тры дамы за базавую велічыню. Рэалізавалі з аўкцыёну яшчэ адзін. Пасля зносу безгаспадарчых або вымарачных дамоў зняты з уліку ў БТІ сем будынкаў.
Як падсумавала вынікі прэзідыума старшыня сельвыканкама, на тэрыторыі сельсавета ёсць каго арганізаваць: і насельніцтва нераўнадушнае, і арганізацыі гатовы дапамагчы. Кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Валерый Драба адзначыў згуртаванасць людзей і ўсіх служб.
Ацаніла стан тэрыторыі галоўны санітарны ўрач РЦГЭ Галіна Федуковіч, заўважыўшы, што ўсе парушэнні хутка выпраўляюцца. Пакрэсліла, што Язненскі сельсавет – яркі прыклад таго, як дзякуючы сумеснай рабоце можна дабіцца пазітыўных адносін да навядзення парадку ва ўсіх.
Алена ВАРОНІНА.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.