Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Читаем подшивку районной газеты за 2020 год.
(Працяг. Пачатак у №№ 3, 5, 7, 9, 11, 14, 17, 19, 23 за 14, 21, 28 студзеня, 4, 11, 22 лютага і 4, 11, 25 сакавіка).
Напярэдадні Новага года скончыліся ўнутраныя рамонтныя работы ў цэнтральнай раённай аптэцы № 111.
***
У адміністрацыйным будынку СУП «Чэрасы» працуюць полацкія будаўнікі-аддзелачнікі. Адно з самых вялікіх памяшканняў на першым паверсе пераабсталёўваецца пад гандлёвую ўстанову. Стварэнне новага філіяла «Гурман» на завяршальнай стадыі.
***
Дзісненскі лясгас цяпер абсталяваны сістэмай аўтаматычнага выяўлення лясных пажараў. Са снежня на назіральнай вышцы ў Осцевічах сочыць за акругай у радыўсе 40 кіламетраў аўтаномная камера.
21 студзеня прыступіў да работы вышынны кран па вуліцы Лермантава ў райцэнтры. Там узводзіцца 40-кватэрны дом для работнікаў металапракатнага завода.
***
З верасня ў Камянполлі дзейнічае аграэкасядзіба «Проста Кася». Яе гаспадыня Касінія Казачонак суправаджае гасцей па патаемных сцежках заказнікаў «Ельня» і «Балота Мох».
***
На вытворчасці ААТ «Капіталдрэўпрадукт» нядаўна пачалі выпускаць акораныя калы. Яны карыстаюцца попытам у Латвіі і Вялікабрытаніі, куды накіравалі на экспарт прыкладна 100 кубаметраў.
***
Ва Узмёнах плануюць стварыць вёску будучыні. Жыццё тут ні ў чым не павінна саступаць гарадскому. Летась правялі газіфікацыю, падключыліся тры домаўладанні. Хутка далучыцца яшчэ 41.
Будаўнічая гатоўнасць металапракатнага завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Міёрскім раёне складае 93 %.
***
На перакрыжаванні вуліц Верхнядзвінскай і Ягора Томкі ў райцэнтры бясснежная зіма дазволіла вызначыць граніцы будаўнічай пляцоўкі высокай агароджай. Тут размесціцца магазін «Санта».
***
У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Разам для грамады і прыроды: умацаванне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці», фінансуемага Еўрапейскім Саюзам, для райбальніцы набыты новы аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі.
Міёрскаму лясніцтву 4 мая споўнілася 50 гадоў. Яно ўтворана на базе Франопальскага і Новапагосцкага лясніцтваў і зноў прынятых калгасных лясоў.
***
Месца адпачынку «Гарадскі парк «Паўвостраў» сустрэне фестываль «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» ў абноўленым абліччы. Тут ужо да ліпеня з’явяцца сучасны дзіцячы гульнёвы комплекс, дзевяць лавачак са сметніцамі, прасторная альтанка. Да гэтага часу плануецца завяршыць рамонт аўтапаркоўкі з абуладкаваннем пляцоўкі з кантэйнерамі для паасобнага збору смецця і пешаходнай дарожкі, што вядзе ад уваходу ў парк да ратонды. На гэтым участку па левым баку пачнуць асвятляць шлях таршэрныя свяцільні са святлодыёднымі лямпамі.
***
На тэрыторыі Чапукоўскай школы з’явілася клумба з аптэчнымі раслінамі. Гэта эксперымент у рамках праекта «Школьны сад для развіцця сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва», у якім установа адукацыі ўдзельнічае з 2018 года. Вырашчаныя расліны ў школе выкарыстаюць для сашэ і гарбаты.
У Віцебску адбыўся абласны этап конкурсу «Урач года». У ліку пераможцаў загадчык Новапагосцкай амбулаторыі, урач агульнай практыкі Міёрскай ЦРБ Таццяна Даргель. Яна прыме ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурсу.
***
Міёрскі металапракатны завод уступіў у перадпускавы перыяд. У мінулую сераду сюды прыбылі першыя вагоны з гарачакатаным ліставым металам – сыравіной для пракатчыкаў. Ужо ў ліпені з канвеера сыдзе першая партыя гатовай прадукцыі.
На Міёрскім мясакамбінаце адбываюцца станоўчыя змяненні. З уключэннем у склад холдынга на базе Полацкага малочнага камбіната стабілізаваўся калектыў, згуртаваўся на плённую працу. Асабліва важна, што з красавіка прадпрыемства працуе з прыбыткам. Камбінат мае пастаянных спажыўцоў не толькі ў Беларусі – вярнуўся на расійскі рынак.
Кіраўніцтва ВУП «Міёрскі мясакамбінат» узяло курс на аднаўленне фірменнага гандлю, якім калісьці актыўна займалася. Першынцам выбралі цяпер дзеючы магазін «Гурман». Да практычнай рэалізацыі выбранага накірунку прыступілі з абнаўлення ўласнымі сіламі часткі былога комплексна-прыёмнага пункта камбіната бытавога абслугоўвання ў аграгарадку Туркова. Чацвёртага жніўня адбылося ўрачыстае адкрыццё магазіна «Пачастунак».
***
Па ініцыятыве кіраўніка ВУПКУ «Міёрскі» Васіля Міхалківа новае аблічча крыху раней набылі могілкі ў Мілашове, Прудніках, Бабарыках і нядаўна – у Дзедзіне.
ВерасеньMcLaren Racing і Міёрскі металапракатны завод аб’явілі пра старт доўгатэрміновага партнёрства ў рамках сезонаў «Формулы 1». Пачынаючы з Гран-пры «Формулы 1» у Бельгіі лагатып Miory Steel з’явіцца на носе балідаў рукавах экіпажу McLaren.
***
У жніўні завяршыўся абласны турнір па боксе, прысвечаны Дню незалежнасці. Ва-дзім Вячэрскі ўзяў золата, а Юрый Пахірка – серабро. Яны і былі ўдастоены права прадставіць Віцебшчыну ў Гродна на рэспубліканскім першынстве.
***
Пасля капітальнага рамонту адчыніў свае дзверы другі этаж фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
***
З ажыятажам 18 верасня адчыніўся супермаркет «Санта».
У сувязі з планавай мадэрнізацыяй тэлефоннай сеткі ў Міёрах на некаторых вуліцах будуць весціся земляныя работы, а ў наступным – пракладка оптавалаконнага кабеля.
***
Брыгада Міёрскага раёна газазабеспячэння другі год запар лідзіруе ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафмайстэрства.
***
Напярэдадні прафесійнага свята ў Віцебскім абласным упраўленні Дэпартамента аховы ўзнагародзілі пераможцаў агляду-конкурсу «Найлепшы работнік падраздзялення вартавой аховы – 2020». Першае месца ў вартаўніка трэцяга разраду Міёрскага аддзялення аховы Ады Мароз.
***
Сёлета Павяцкая яслі-сад – сярэдняя школа пацвердзіла статус «Зялёная школа».
Мясцовыя аператары металапракатнага завода пад пільным наглядам нямецкіх настаўнікаў першымі яшчэ ў канцы жніўня пачалі асвойваць рэверсны стан RCM.
***
На Міёрскім металапракатным заводзе 7 лістапада запусцілі чарговую адзінку тэхналагічнага абсталявання – пракатна-дрэсіровачны стан. Да канца года ўвойдзе ў строй лінія луджэння. Тады з канвеера нарэшце сыдзе першы найтанчэйшы ліст белай бляхі. Гэта будзе пяты – фінальны – этап поўнага пуску прадпрыемства.
***
Неўзабаве спецыялісты металапракатнага завода атрымаюць для засялення два новыя двухпавярховыя васьмікватэрныя дамы па вуліцы Партызанскай.
Наваселле справіла аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН у былым дзіцячым аддзяленні райбальніцы.
***
Дзісненскі лясгас узяў курс на тэхнічнае пераўзбраенне. Нядаўна аўтатрактарны парк гаспадаркі папоўніўся новым сартыментавозам МАЗ, харвестарам і фарвардарам «Амкадор», «Нівай». На падыходзе «УАЗ», трал, які будзе выкарыстоўвацца для перавозкі шматаперацыйнай тэхнікі, і дзве лесавозныя цялежкі з маніпулятарамі.
***
У тэрытарыяльным цэнтры ў Міёрах рыхтуюцца да адкрыцця сацыяльнага кафэ «Сярэбраны ўзрост», дзе пажылых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі навучаць камп’ютарнай граматнасці.
***
20 снежня ў сталіцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства па перадачы 354 трактараў «Беларус» Мінскага трактарнага завода аграпрамысловым прадпрыемствам Віцебскай вобласці. Аднавіліся медхвары і на Міёршчыне.
***
Пернікі «Шакаладнікі» Міёрскай вытворчасці Полацкага хлебазавода сёлета атрымалі медаль на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Смаката-2020».
***
17 снежня першая паласа тонкага металу паспяхова пераадолела агрэгат электралітычнага луджэння – амаль апошняе важнае звяно ўсёй вытворчай лініі выпуску белай харчовай бляхі.
Падшыўку гартала Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.