Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Директором филиала «Миорский комбикормовый завод» ОАО «Полоцкий КХП» с 15 января назначен Юрий Гайлевич.
Дырэктарам філіяла «Міёрскі камбікормавы завод» ААТ «Полацкі КХП» з 15 студзеня прызначаны Юрый Гайлевіч.
Нарадзіўся Юрый Віктаравіч 18 ліпеня 1979 года ў Міёрах. Скончыўшы СШ № 2, паступіў у Маладзечанскі вучэбна-вытворчы комплекс «ПТВ-тэхнікум» на спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажыўкааперацыі.
Са сферай спажыўкааперацыі звязана значная частка працоўнай біяграфіі. Кантрольна-рэвізійным работнікам пачынаў у Міёрскім райспажыўтаварыстве. Такую ж пасаду займаў у Браслаўскім райспажыўтаварыстве, якое пасля ўзначаліў. Таксама быў начальнікам Міёрскага ўчастка Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства.
У філіяле «Міёрскі камбікормавы завод» заняты з 25 верасня 2023 года. Пачынаў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях з ускладаннем абавязкаў кіраўніка.
У ліку задач, што стаяць перад дырэктарам філіяла і калектывам сярэдняй колькасцю ў 65 чалавек, – павялічваць аб’ёмы вытворчасці і зніжаць затраты, выходзіць на станоўчы фінансавы вынік, асвойваць новыя рынкі збыту гатовай прадукцыі. Цяпер у ліку пастаянных спажыўцоў камбікармоў сельгаспрадпрыемствы Міёрскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага і Верхнядзвінскага раёнаў.
У філіяле «Міёрскі ККЗ» вырабляюць камбікорм трох відаў, ячныя і пярловыя крупы. Апошнія плануюць рэалізоўваць як оптам, так і ў розніцу праз гандлёвую сетку з фасоўкай па кілаграме. Таксама ў планах наладзіць выпуск новых відаў камбікармоў. Застаюцца актуальнымі паслугі па захаванні і складаванні зерня, яго сушка і ачыстка, аўтатранспартныя паслугі, вырошчванне і адкорм буйной рагатай жывёлы.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.