26 Сентября 2024

В Миоры приглашает осенняя ярмарка!

gazeta
  • 514

Настаў час запасціся натуральнымі вітамінамі. Ужо ў гэтыя выхадныя стартуе сезон восеньскіх кірмашоў на Міёршчыне. У суботу, 28 верасня, у Дзісне і ў нядзелю, 6 кастрычніка, у Міёрах, з 7.00 да 13.00 можна будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, харчовыя і нехарчовыя тавары. 

Не сумнявайцеся і прыходзьце на кірмаш! Кожны знойдзе сабе тавар па душы. Сельгаспрадпрыемствы прывязуць збожжа, бульбу і мёд. Пладоваагароднінную і фермерскую прадукцыю прапануюць гаспадары прыватных падворкаў, саджанцы і кветкі – клопат сялянска-фермерскіх гаспадарак.

Уласную прадукцыю прэзентуюць Міёрская вытворчасць хлебазавода і мясакамбінат.

Дровы даставіць жыллёва-камунальная гаспадарка. Акрамя іх у асартыменце Дзісненскага лясгасу піламатэрыялы, мёд, журавіны, венікі для лазні і мётлы.

Транспартныя паслугі акажа УП ЖКГ – даставіць пакупкі дадому. Будуць працаваць пункты грамадскага харчавання.

У Дзісне гандлёвыя рады размесцяцца на тэрыторыі рынку па вуліцы Дзвінскай, 16. У Міёрах кірмаш адбудзецца на плошчы Леніна, вуліцах Камуністычнай і Савецкай. Дарэчы, у райцэнтры ў гэты дзень з 6.00 да 14.00 будзе перакрыты рух па Камуністычнай (ад Кірава да перасячэння з Кастрычніцкай). Тут прадставяць свае тавары індывідуальныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі айчынных вытворцаў.

На працягу дня на кірмашы будзе музычнае суправаджэнне. З 10.00 да 11.00 дзейнічае гульнёвая пляцоўка.

← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

В трудовых коллективах Миор продолжаются встречи в рамках Единого дня информирования

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]