Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў сабраў у цэнтральнай раённай бібліятэцы вечар-дыялог «Кастрычніцкая рэвалюцыя: погляд праз час». У ліку яго ўдзельнікаў – члены Камуністычнай партыі Беларусі, УЛКСМ і яго пераемніка – БРСМ. Узгадалі гісторыю вялікай краіны – СССР, і яе дасягненні, гісторыю даты 7 лістапада і яе значэнне.
Вечар-дыялог у раённай бібліятэцы акунуў яго ўдзельнікаў у атмасферу савецкага мінулага. Размовы вяліся за чаяпіццем, песнямі і разглядам фотаздымкаў. Мадэрыравалі размову бібліятэкары Таццяна Цыцыліна і Святлана Пальчэх.
Дату 7 лістапада сёння ўспрымаюць неадназначна. З аднаго боку гэта перамога пралетарыяту над капіталізмам і нараджэнне першай у свеце дзяржавы. З другога – пачатак грамадзянскай вайны і падзенне царскай улады. Чым савецкі перыяд запомніўся ўдзельнікам сустрэчы? Як ацэньваюць дату 7 лістапада 1917 года?
– Здарылася тое, што павінна было здарыцца. Скасоўваліся ўсе саслоўі. Я, напрыклад, нарадзілася ў простай сялянскай сям’і і змагла атрымаць вышэйшую адукацыю толькі дзякуючы Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, – заўважае Ала Смерцьева. – Бывала ўсялякае, аднак мы павінны ставіцца да гэтай даты з павагай.
Ала Пятроўна з 1962 года ў складзе УЛКСМ, а ў Камуністычнай партыі – з 1973-га. Заўважае, што трапіць туды няпроста: неабходна было праявіць сябе ў рабоце. Яна – сакратар настаўніцкай камсамольскай арганізацыі ў школе – пасля рыхтавала людзей да ўступлення ў партыю. Гэта была сапраўдная кузня кадраў. Як няпросты ўзгадвае гэты час, аднак ён загартаваў.
Прыгадаў дэманстрацыі са сцягамі і паветранымі шарамі, патрэтамі правадыроў колішні начальнік вузла электрасувязі Пётр Хілько. Гэта былі вялікія святы для кожнага жыхара Савецкага Саюза.
Пра падзеі, пачынаючы ад 1917 года, расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Ішла вайна, і ўсе сілы былі скіраваны на падтрымку фронту. Тады ж урад прыняў рашэнне аб харч-развёрстцы, а партыя выйшла з лозунгамі аб спыненні вайны. Народ пайшоў за моцным лідарам.
– Рэвалюцыя 1917 года паўплывала на лёс усёй планеты. Яна паказала, да чаго могуць прывесці такія адносіны да свайго народа, калі ўшчамляліся правы нацыянальных меншасцяў, – заўважыў Валерый Анатольевіч. – У гэты час рушыліся шматвекавыя ўстоі. На змену старой Расіі прыйшоў СССР.
Валерый Анатольевіч падкрэсліў важнасць індустрыялізацыі, дзякуючы якой мы перамаглі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Заклікаў цаніць і захоўваць тое, што стварылі нашы дзяды і прадзеды.
Пра тое, што мэты і задачы членаў Камуністычнай партыі засталіся ранейшымі, гаварыла першы сакратар раённага аб’яднання Аксана Падзява. Сёння яно аб’ядноўвае звыш 30 чалавек.
У адзін дзень з мужам уступала ў Камуністычную партыю Зоя Родзіна. Пра сваё камсамольскае юнацтва расказала сённяшні старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Гур’ева. Ёй запомніўся дух энтузіязму і запалу, турыстычныя злёты і экскурсіі, калі ўсе задачы былі па плячы. Падобныя ўспаміны захаваліся ў памяці Ірыны Крук, муж якой працаваў другім сакратаром райкама камсамола. Да актыўнасці заклікала і сённяшнюю моладзь:
– Пражывайце сваё жыццё шчыра, з запалам, з пазітывам, будзьце шчаслівыя. Не шкадуйце сябе – удзельнічайце ў мерапрыемствах, падавайце прыклад.
Пра мерапрыемствы і эмоцыі, якія перажывалі падчас іх, гаварылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка і галоўны спецыяліст сектара культуры Вольга Чапулёнак.
Правапераемнікам камсамола стаў БРСМ. Першы сакратар раённага камітэта Людміла Варона падкрэсліла, што саюз базуецца на ранейшых традыцыях. Колькасць членаў пастаянна прырастае. Моладзь удзельнічае ў студатрадаўскім руху, працоўных акцыях, беларуска-расійскім лагеры на Кургане дружбы, турыстычных паездках, мерапрыемствах. Нядаўна дапамагалі наводзіць парадак на сельгасаб’ектах.
Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем спявалі песні савецкіх часоў пад акампанемент дырэктара дзіцячай школы мастацтваў Ігара Лаўца, адгадвалі вядомыя кампазіцыі па некалькіх нотах. «Мой адрас – Савецкі Саюз», «Шырокая краіна мая родная», «Я люблю цябе, жыццё», «Кацюша» выводзілі разам прадстаўнікі розных пакаленняў. Бібліятэкар Іна Януковіч пазнаёміла з тэматычнай літаратурай, якая прадстаўлена на выставе «Час Вялікай Кастрычніцкай…»
У завяршэнне мерапрыемства яго ўдзельнікі сышліся ў меркаваннях, што неабходна ўмець здабываць урокі з мінулага, жыць і цаніць сёння, смела глядзець у будучыню. Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам, а яе жыхароў аб’ядноўвае стваральная праца, любоў да роднай зямлі, павага да старэйшага пакалення, нашых традыцый і гісторыі.
Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.