16 Марта 2025

В Миорском районе будет проводиться гостехосмотр

gazeta
  • 924

 Рашэннем райвыканкама № 1088 ад 30 снежня 2024 года даручана з 11 сакавіка па 8 ліпеня правесці дзяржаўны тэхнічны агляд колавых, самаробных, малагабарытных трактараў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, самаходных меліярацыйных, дарожна-будаўнічых, сельскагаспадарчых машын і іншай тэхнікі, вырабленай на базе трактараў, што зарэгістраваны раённай інспекцыяй Дзяржнагляду і эксплуатуюцца юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі на правах уласнасці, гаспадарчага ведання ці аператыўнага кіравання, на іншых падставах, што прадугледжаны заканадаўствам ці дагаворамі.

Зацверджаны графік мерапрыемства, утворана камісія ў складзе старшыні, галоўнага дзяржінспектара па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання Сяргея Гільніча і членаў: старшага дзяржаўтаінспектара аддзялення ДАІ РАУС Валерыя Валеўкі і метадыста Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Сяргея Зарэцкага. Да іх далучаецца галоўны інжынер (механік) гаспадаркі, прадпрыемства ці арганізацыі, дзе праводзіцца агляд.

Кіраўнікі названых устаноў да пачатку дзяржтэхагляду абавязаны пералічыць у якасці пошліны за кожны трактар ці самаходную машыну 0,3 базавай велічыні, за прычэп – 0,2 БВ галоўнаму ўпраўленню Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці на разліковы рахунак № BY94АКВВ36003210000000000000, код плацяжу 03001, для фізічных асоб 03002, УНП бенефіцыяра 300594330, фактычны бенефіцыяр фінансавы аддзел райвыканкама УНП 300069886.

У дзень правядзення дзяржтэхагляду ўся тэхніка павінна стаяць на лінейцы гатоўнасці, яе прадстаўляюць замацаваныя трактарысты-машыністы.

Загадзя (за 15 дзён) галоўнаму дзяржінспектару неабходна прадаставіць выпіскі з актаў прыёму-перадачы асноўных сродкаў формы ОС-1, што зарэгістраваны ў Дзяржтэхнаглядзе; загад аб замацаванні тэхнікі за механізатарамі; запоўнены акт дзяржтэхагляду ўстаноўленай формы за выключэннем асобных пунктаў.

Тэхнічны агляд на гэтым тыдні ўжо ахапіў СУП «Цітова», ААТ «Туркова», «Мерыца» і філіял «Павяцце».

 

Графік дзяржтэхагляду

 

18 сакавіка – ААТ «Любінова» і райаграсэрвіс, машынны двор;

19 сакавіка – ААТ «Узмёнскі край», машынны двор;

20 сакавіка – КУП «Язна» і ААТ «Папшулі», машынны двор;

21 сакавіка – ААТ «Мікалаёўскі», машынны двор;

24 сакавіка – УП «Чэрасы», машынны двор;

25 сакавіка – ВУПКУ «Міёрскі», машынны двор;

8 красавіка – Міёрскае ПМС, тэрыторыя арганізацыі;

9 красавіка – Язненская ПМК, тэрыторыя арганізацыі;

11 красавіка – ДРБУ № 203, тэрыторыя арганізацыі;

15 красавіка – УП ЖКГ Міёрскага раёна, тэрыторыя арганізацыі;

16 красавіка – філіял «Міёрскі ККЗ»;

18 красавіка – Міёрскі раён электрасетак, тэрыторыя арганізацыі;

6 мая – Дзісненскі лясгас, тэрыторыя арганізацыі.

 

Сяргей ГІЛЬНІЧ,
дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Насыщенное летнее расписание у посетителей Миорского ТЦСОН

Назад к списку
Следующая →

Какие задачи язненцы поставили перед собой в Год благоустройства, рассказала Валентина Федькович

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]