Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Штогод траім школьнікам з Міёршчыны шчасціць пабываць на дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей у Палацы Рэспублікі. Сёлета на елку ў сталіцу едуць пяцікласнік Чапукоўскай СШ Мікалай Варонька, сямікласнікі СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Ігар Дулуаглу і Ягор Грэцкі. Святочная праграма займае два дні – 28 і 29 снежня.
Запрашэнне на галоўную елку краіны хлопцы атрымалі за поспехі ў конкурсах і даследчай дзейнасці. Так, Мікалай Варонька – пераможца абласнога этапа рэспубліканскага агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі. Заваяваў два дыпломы ІІІ ступені. У абласным этапе рэспубліканскага творчага конкурсу для дзяцей і падлеткаў «Выконваем законы дарог» атрымаў дыпломы І і ІІ ступеняў.
Аднакласнікі Ягор Грэцкі і Ігар Дулуаглу вызначыліся ў робататэхніцы. У Ігара дыпломы ІІІ ступені ў першым і другім этапах абласнога рэйтынгу па робататэхніцы. З дыпломам ІІІ ступені ўвайшоў у лік пераможцаў абласнога рэйтынгу па робататэхніцы.
Дыплом ІІІ ступені ў першым этапе абласнога рэйтынгу па робататэхніцы атрымаў Ягор. Яго поспех на раённай навукова-практычнай канферэнцыі «Крок у будучыню» – дыплом ІІ ступені. Такую ж узнагароду заваяваў у абласным конкурсе работ даследчага характару «Я пазнаю свет».
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.