06 Января 2025

Миорчанин Игорь Волынец побывал на новогоднем представлении во Дворец Республики

gazeta
  • 663

Для пятиклассника СШ № 3 имени Героя Советского Союза Я. Томки Игоря Волынца в топе отличительных событий зимних каникул на первом месте поездка на новогоднее представление во Дворец Республики.  За выступлением президента и театрализованной историей» Формула Нового года " наблюдал с первого ряда.

 Для пяцікласніка СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Ігара Валынца ў топе адметных падзей зімовых канікул на першым месцы паездка на навагодняе прадстаўленне ў Палац Рэспублікі. За выступленнем Прэзідэнта і тэатралізаванай гісторыяй «Формула Новага года» назіраў з першага рада.

У навагодняй казцы ў сталіцы дзеці з розных куточкаў Беларусі правялі два снежаньскія дні. Першы запоўнілі паход у цырк, вячэрнія забаўляльная праграма і дыскатэка. На другі скіраваліся ў Палац Рэспублікі, дзе чакалі сустрэча з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнка, навагодняя казка і падарункі.

– Гэтая падзея запомніцца надоўга, – гаворыць школьнік. – Упершыню пабываў у цырку. У прадстаўленні ўдзельнічалі сабакі, каты, малпы. Вельмі спадабалася. Канешне, уразіў Палац Рэспублікі. Да пачатку прадстаўлення ў нас было каля дзвюх гадзін па ім пагуляць. Затым запрасілі ў залу. Выступаў Аляксандр Рыгоравіч. Ён заўважыў, што словам «трэба» важна матываваць сябе на вучобу.

У Ігара праблем з вучобай няма. Другую чвэрць скончыў з сярэднім балам 9,1. Заўважае, вучыцца яму лёгка, сярод любімых прадметаў – матэматыка, гісторыя і англійская мова.

Білетам на елку ў сталіцу для школьніка стала перамога ў абласным конкурсе па крэатыўным праграмаванні. З задавальненнем наведваў аб’яднанне па інтарэсах «Вектар» у раённым Цэнтры дзяцей і моладзі. Яшчэ захапляецца футболам, летам любіць паганяць мяч з сябрамі на школьным стадыёне.

Дома ў Ігара таксама ёсць свае абавязкі. Дапамагае бацькам з уборкай, мые посуд, сочыць за парадкам у сваім пакоі.

Зімовыя канікулы ў школьнікаў працягваюцца. Ігар праводзіць іх дома. Час ад часу прыгадвае паездку ў Мінск. Прыемным напамінам засталіся яркая паштоўка-запрашэнне, рукзак, шапка, шалік. Таксама ў гэты падарункавы набор уваходзілі два кілаграмы шакаладных цукерак. Але яны, вядома, доўга не захоўваюцца.

Кацярына Рынкевіч.
Фота аўтара

← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

Акция "От всей души" проходит на Миорщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]