Миорчане в фотообъективе

gazeta
  • 535

 Што азначае для чалавека сям’я? Гэта дом, тата і мама, блізкія людзі. Гэта агульныя клопаты, радасці і справы. Гэта любоў і шчасце. Сям’я – гэта тыл і падмурак, на якім будуецца ўсё жыццё. На жаль, ва ўсе часы і ва ўсіх краінах былі і ёсць дзеці, якім выпаў горкі лёс расці без сям’і. У іх няма магчымасці паспытаць пачуццё прыхільнасці, абароненасці, любові… Яны мараць не пра лялькі і машынкі, яны мараць пра МАМУ і ТАТУ. І гэтыя мары збываюцца. У 27 замяшчальных сем’ях Міёршчыны выхоўваюцца 47 дзяцей-сірот і малых, што засталіся без апекі бацькоў.

 Напярэдадні Дня сям’і і Дня абароны дзяцей чатыры прыёмныя сям’і і два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу прынялі ўдзел у рэспубліканскім фотачэленджы «Сям’я – гэта…», які арганізаваў Нацыянальны цэнтр усынаўлення ў рамках Усебеларускай акцыі «Беларусь – за здаровую сям’ю і традыцыйныя сямейныя каштоўнасці!»

 Мэта мерапрыемства – папулярызацыя традыцыйных сямейных каштоўнасцей і ўмацаванне інстытута сям’і, фарміраванне пазітыўнага грамадскага меркавання ў пытаннях выхавання дзяцей у замяшчальных сем’ях.Удзел у ім – цудоўная магчымасць занатаваць важныя моманты сямейнага жыцця, падзяліцца сваімі традыцыямі. Кожны фотаздымак – гэта гісторыя, напоўненая эмоцыямі і любоўю.

 Дзякуем сем’ям за ўдзел! Іх фота натхняюць і нагадваюць пра тое, як важна цаніць сваіх блізкіх. Пабачыць работы можна ў Інстаграм па хэштэгу #фоточеллендж_семья_это_

 

 Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ, загадчык сектара раённага СПЦ.
Фота прадаставілі ўдзельнікі.

← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

Руководство района поздравляет миорчан с Днем работников физической культуры и спорта

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]