Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Абласная бібліятэка імя У. І. Леніна і дзяржуніверсітэт імя П. М. Машэрава 21 лістапада правялі V Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Віцебскі край», прысвечаную Году малой радзімы.
Праблемным полем для ўдзельнікаў стала Віцебская вобласць у кантэксце гісторыі краіны, гісторыя і культура Падзвіння (ад старажытнасці да сучаснасці); крыніцы па гісторыі Падзвіння; Малая радзіма: гісторыя родных мясцін і краязнаўства, этнаграфія і фальклор, літаратуразнаўства і мовазнаўства, праблемы архівазнаўства і археаграфіі, бібліятэчна-бібліяграфічнае і музейнае краязнаўства; экскурсійная справа і краязнаўства, царкоўнае краязнаўства, праблема падрыхтоўкі і выдання краязнаўчай літаратуры, краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.
На канферэнцыю даслалі 80 дакладаў. З вітальнымі словамі выступілі дырэктар абласной бібліятэкі Таццяна Адамян і намеснік начальніка ўпраўлення па культуры Віцебскага аблвыканкама Алена Барковіч. Пленарнае пасяджэнне прысвячалася жыццю, дзейнасці і творчасці знакамітага Васіля Кораня. З дакладамі па гэтай тэме выступілі прэзідэнт Акадэміі народнага мастацтва (Масква) Віктар Пензін, кандыдат мастацтвазнаўства, вядучы метадыст па народным сцэнічным касцюме аддзела традыцыйнай культуры Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Людміла Вакар, намеснік старшыні Віцебскага абласнога савета ветэранаў Міхаіл Ляшчынскі.
Потым работа працягвалася ў секцыях «Гістарычнае краязнаўства», «Мастацтвазнаўства. Культурна-асветныя ўстановы ў сістэме сучаснага краязнаўства» і «Літаратурнае краязнаўства», дзейнічаў круглы стол «Рэлігійнае краязнаўства. Хрысціянская спадчына Віцебшчыны». У канферэнцыі прыняў удзел і выступіў з дакладам «Гісторыя касцёла ў Мёрах у 17 – 18 ст.» кіраўнік музейнага аб’яднання СШ № 3 імя Я. Томкі Вітольд Ермалёнак. Матэрыялы канферэнцыі надрукуюць у асобным зборніку.
Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.