Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Под конец рабочего дня 22 февраля на участке № 1 в Миорах проголосовало около 22% избирателей. По словам председателя комиссии Владимира Ханецкого, активная явка-традиция.
Пад канец рабочага дня 22 лютага на ўчастку № 1 у Міёрах прагаласавала каля 22 % выбаршчыкаў. Па словах старшыні камісіі Уладзіміра Ханецкага, актыўная яўка – традыцыя.
– На ўчастку 2 366 выбаршчыкаў. Нават не вылучу найбольш актыўных: прыходзяць і моладзь, і людзі сярэдняга ўзросту, і сталыя, – расказвае Уладзімір Вікенцьевіч. – Настроены пазітыўна, спакойна, нават калі ў гадзіну пік утвараюцца невялікія чэргі.
Сярод выбаршчыкаў – кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў. Хутка запаўняе бюлетэнь і апускае яго ў скрыню.
– Прагаласаваць – абавязак кожнага. Мы выбіраем будучыню, бо тыя кандыдаты, якім аддаём перавагу, заўтра будуць адстойваць нашы законныя інтарэсы. Я галасую за будучыню Рэспублікі Беларусь, – акрэслівае сваю пазіцыю.
Хтосьці з выбаршчыкаў знаёміцца з інфармацыяй пра кандыдатаў на стэндах, іншыя прыходзяць падрыхтаванымі. Па словах старшыні камісіі, раўнадушных няма.
Удзел у выбарах – асэнсаваны крок для супрацоўніка металапракатнага завода Максіма Мацюся:
– Заўсёды ўдзельнічаю ў выбарах. Упершыню галасаваў на прэзідэнцкіх, мне было васямнаццаць гадоў. З той пары ні адну выбарчую кампанію не прапускаю. Зрабіў свой выбар і старшыня камісіі Уладзімір Ханецкі на карысць таго, каб наша Беларусь заставалася незалежнай. Каб не баяліся за жыццё сваіх дзяцей, сваіх блізкіх. Маглі спакойна працаваць і адпачываць, будаваць планы на будучыню.
Нядаўна сталі сям’ёй маладыя настаўнікі Дзмітрый і Святлана Байчукі. Для абодвух важна зрабіць правільны выбар. Пакуль прапісаны ў бацькоў, таму галасуюць на розных участках, аднак займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Рэгіструе камісія заяўкі прыехаць на дом. За дзень іх было пяць, усяго – звыш пяцідзесяці. Кожны жадае зрабіць свой унёсак у агульную будучыню.
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.