Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Пра запрашэнне на галоўную елку краіны пяцікласнік Чапукоўскай СШ Мікалай Варонька даведаўся за дзень да паездкі. Родныя вырашылі патрымаць прыемную навіну ў сакрэце дзеля большай моцы ўражанняў. З навагодняй казкі вярнуўся на пазітыве і з падарункамі.
– Здзівіўся, што еду на елку ў Мінск. Бываць у сталіцы даводзілася, а на такіх святах – ні ў Мінску, ні ў Віцебску – яшчэ ні разу, – гаворыць Мікалай. – У першы дзень глядзелі прадстаўленне ў цырку. Яно доўжылася каля дзвюх гадзін, але час праляцеў незаўважна. На другі дзень наведалі Палац Рэспублікі. Выступаў Прэзідэнт. Заўважыў, што мы сярод найлепшых, паколькі атрымалі запрашэнне сюды, заклікаў добра вучыцца. Цікавым было прадстаўленне. У падарунак атрымаў рукзак, інтэлектуальную гульню, цукеркі. Усё спадабалася. Яшчэ наведалі выставу «Мая Беларусь», уразіла тэхніка.
Білетам на галоўную елку краіны для Мікалая Варонькі сталі перамогі ў творчых конкурсах. Двума дыпломамі ІІІ ступені адзначаны яго работы на абласным этапе рэспубліканскага агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі. Рыхтаваў вырабы са скуры пад кіраўніцтвам маці Наталлі Мікалаеўны, супрацоўніцы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Дэкаратыўныя флікеры са скуры майстраваў на конкурс «Выконваем законы дарог». Вынік – дыплом І ступені на абласным і ІІ ступені на рэспубліканскім этапах.
Таксама Мікалай захапляецца керамікай, наведвае гурток у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Любімыя прадметы ў школе – фізічная культура, працоўнае навучанне, матэматыка. Стараецца ў вучобе. Адзнакі – ад «6» да «9».
Зімовыя канікулы атрымаліся ў пяцікласніка насычанымі. Акрамя сталіцы, пагасцяваў у родных у Суражы. Надвор’е паспрыяла пакатацца з горкі.
Кацярына Рынкевіч.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.