25 Января 2026

Кибермошенничество против пенсионеров: предупреждение от правоохранителей Миорщины

gazeta
  • 786

 Самай уразлівай катэгорыяй у схемах кібермахляроў застаюцца пенсіянеры. Крадзяжы грашовых сродкаў у іх здараюцца не толькі праз званкі па тэлефоне, але і з дапамогай мэсанджараў. Пра гэта расказаў старшы ўчастковы інспектар міліцыі РАУС Віктар Гардукевіч:

 – Такія злачынствы няпроста раскрыць не толькі таму, што зламыснік можа знаходзіцца ў любой кропцы свету, але і таму, што пажылы чалавек нярэдка не можа дэталёва апісаць сітуацыю, у якую трапіў.

Найбольш частыя метады падману:

v  прадстаўляюцца гадалкамі, сацыяльнымі работнікамі, міліцыянерамі, супрацоўнікамі банка;

v  прыкідваюцца блізкімі, якія трапілі ў бяду, і просяць грошай;

v  паведамляюць пра выплаты ад дзяржавы або якійсьці выйгрыш, для атрымання якога неабходна ўказаць нумар банкаўскай карткі;

v  расказваюць аб аформленым на вас крэдыце або спробе спісання сродкаў з рахунка;

v  падманваюць людзей пад выглядам інтэрнэт-магазінаў.

Памятайце: прадстаўнікі банкаў і праваахоўных органаў не кантактуюць з грамадзянамі ў мэсанджарах, не пытаюцца пра персанальныя дадзеныя і не просяць рабіць грашовыя пераводы.

Калі сутыкнуліся з махлярамі – паведаміце пра гэта ў міліцыю на нумар 102 або на нумары 5 20 02 ці         8 (029) 597 00 66.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Материнство как призвание: история миорчанки Татьяны Галицкой

Назад к списку
Следующая →

Пушистые истории: Выбор миорских библиотекарей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]