Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Паўла Шнітко – першага начальніка электрычнай сувязі. Паўвека Павел Сцяпанавіч прысвяціў гэтай службе. Свой працоўны шлях ён пачаў у 1949 годзе наглядчыкам гарадской тэлефоннай сувязі, а затым тэхнікам Дзісненскага ўчастка Дзісненскай канторы сувязі, які пасля ўзначаліў.
З 1960-га з ліквідацыяй Дзісненскага раёна Паўла Шнітко перавялі на пасаду начальніка Міёрскага лінейна-тэхнічнага ўчастка, а затым цэху сувязі аналагічнага падраздзялення на Глыбоччыне. Там працаваў амаль сорак гадоў.
Гэта быў час бурнага развіцця і мадэрнізацыі электрасувязі ў рэспубліцы, і ў тым ліку на Міёршчыне. У 1960 годзе ў Міёрах працавала дэкадна-крокавая АТС на 160 нумароў, шэсць станцый унутрыраённай сувязі на 300 нумароў, тры радыёвузлы, у тым ліку калгасны, 76 тысяч насельніцтва раёна абслугоўвалі 40 аддзяленняў сувязі пры непасрэдным удзеле Паўла Шнітко.
Імкліва вядуцца будаўніча-мантажныя работы па развіцці лінейна-кабельных і станцыённых збудаванняў гарадской, сельскай і міжгародняй сувязі. У 1968 годзе завяршылі замену камутатараў сістэмы мясцовай батарэі. Апарат меў звязку падвешаных элементаў сілкавання з ручкай. Трэба было яе падкруціць, каб выклікаць тэлефаністку, якая злучала з патрэбным абанентам. Замена камутатараў мясцовай батарэі рабілася з уводам тэлефонных станцый каардынатнай сістэмы АТСК 50/200. Іх усталявалі ў Новым Пагосце, Ідолта, Лявонпалі, Язна, Мікалаёва. Было ўзведзена разам з лінейна-кабельнымі збудаваннямі і ўведзена ў строй яшчэ 26 тэлефонных станцый.
У 1980 годзе ўзведзены дзеючы будынак раённага вузла сувязі пад кіраўніцтвам начальніка РУС Лідзіі Пальчэх і пры ўдзеле Паўла Шнітко. А ўжо ў трэцім квартале 1981-га ўведзена ў строй новая аўтаматычная станцыя каардынатнай сістэмы АТСК 100/2000. Калектывы электрычнай і паштовай сувязі працавалі ў цесным кантакце.
Разам з будаўніцтвам аб’ектаў гарадской, сельскай і міжнароднай сувязі імкліва вялося і будаўніцтва правадной радыёсеткі, непасрэдны ўдзел у якім прымаў ганаровы радыст СССР інжынер Віктар Аляксеевіч Гаплеўскі. Плённую работу з удзелам Паўла Шнітко праводзілі найлепшыя спецыялісты Васіль Антонавіч Хаткевіч, Анатоль Іванавіч Конах, Міхаіл Міхайлавіч Мішута, Віктар Уладзіміравіч Буда, Віктар Іванавіч Каняхін, Пётр Іларыёнавіч Андрыеўскі, Аркадзь Мікалаевіч Шараг, Тадэуш Альфонсавіч Арсоба, Мікалай Нікіфаравіч Кухаронак, Эдуард Сяргеевіч Скукоўскі, Аляксандр Раманавіч Пушкель, Станіслаў Часлававіч Сушко, Міраслаў Мечыслававіч Колас, Казімір Эдуардавіч Мізер, Іван Дзмітрыевіч Сіняўскі, Антон Сяргеевіч Шадурскі, Аляксандр Сушко, Іван Станіслававіч Юшкевіч, Таццяна Аляксееўна Мінчына, Канстанцін Паўлавіч Клінцэвіч і іншыя.
У выніку вялізнай работы ўсяго калектыву электрасувязі ўжо да 1985 года было ўзведзена паветраных ліній сувязі: МТС – 67,7 кіламетра, СТС – 503,6 км, ГТС – 18,3 км, ПВ – 420 км; кабельных ліній СТС – 854,2 км, ГТС – 46,8 км, ПВ – 42 км. Працавалі 1 582 тэлефоны ГТС, 1 851 тэлефон СТС, 11 293 абаненты праваднога вяшчання. З ліпеня 1961 года дзейнічала раённае радыё па правадах. Усе калгасы і саўгасы мелі ўнутрыгаспадарчую сувязь па сістэме раён – гаспадарка. Штогод паслугі сувязі нарошчваліся.
Так, за 1980 год сувязісты раёна правялі 165 тысяч міжгародніх размоў, прынялі 54 тысячы тэлеграм, 48 тысяч пасылак і 1 мільён 584 тысячы пісьмаў. У 1984-м укаранілі аўтаматыку набору нумара рэспублікі.
За перыяд работы Паўла Сцяпанавіча складанасцей было нямала. Усе паветраныя і лініі праваднога вяшчання залежалі ад умоў надвор’я і якасць работы сувязі не заўсёды задавальняла абанентаў. Асабліва гэта сказвалася падчас навальніцы, ветру, дажджу і снегападу.
Напрыклад, вялікі снегапад у канцы кастрычніка 1993 года можна параў- наць са стыхійным бедствам. У выніку ў раёне было многа страт, у іх ліку без электразабеспячэння засталася ўся 31 АТС. Усе радыёлініі перасталі працаваць праз шматлікія абрывы правадоў і разбурэнні апор. Снегапад парушыў 68 кіламетраў ліній сувязі, 93 км радыёсеткі. Аднаўленне сувязі ў тым ліку і па часовым варыянце было адноўлена хутка, аднак сувязісты яшчэ доўга працавалі кругласутачна для поўнага аднаўлення збудаванняў сувязі.
У пачатку свайго працоўнага шляху Паўлу Шнітко даводзілася шмат сіл надаваць навучанню кадраў, не хапала электраманцёраў, раз’язных электрамеханікаў. А кабельшчыкаў-спайшчыкаў увогуле не было. Большасць кабеляў у горадзе былі голымі маркі ТГ, свінцовымі. Яму самому даводзілася іх зрошчваць і адначасова вучыць гэтай справе манцёраў.
Павел Сцяпанавіч зрабіў вялізны ўнёсак у справу развіцця і эксплуатацыйна-тэхнічнае ўтрыманне сродкаў усіх відаў сувязі. Падрыхтаваў годную змену, якая з’яўляецца ўзорам адносін да выканання сваіх службовых абавязкаў. Яго паважалі не толькі сярод сувязістаў, але і ў раёне. Ён быў чалавекам стойкім, дысцыплінаваным, прафесіяналам і фанатам сваёй справы, ганарыўся званнем сувязіста. З выхадам на пенсію ён заставаўся ў страі, цікавіўся навінамі ў вузле сувязі, даваў парады, заўсёды штосьці рабіў, любіў дзяцей і ўнукаў, дружна пражыў усё жыццё са сваёй жонкай Раісай Антонаўнай. З удзячнасцю ўзгадваюць пра яго ветэраны сувязі і жыхары раёна.
Пётр ХІЛЬКО, колішні начальнік вузла электрасувязі, старшыня ветэранскай пярвічкі.
Фотаматэрыял прадаставіў аўтар.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.