13 Августа 2020

Первый водитель-тысячник на Миорщине уже перевалил за 1,5 тысячи тонн зерна

gazeta
  • 447

  Першым перавёз 1 тысячу тон збожжа ў раёне 6 жніўня Валерый Каськевіч з ААТ «Мерыца». 

Вопытны шафёр ведае і даглядае свой МАЗ, не баіцца далёкіх рэйсаў, а на кароткіх ад камбайнаў на полі да зернетака наогул заняты трыццаты сезон. Пашанцавала і з азімай пшаніцай: яна ў «Мерыцы» забяспечыла самы высокі ўраджай. Усё склалася настолькі ўдала, што Валерый Зыгмундавіч стаў першым тысячнікам не толькі ў раёне, але і сярод транспартнікаў гаспадарак Полацкай інтэграцыйнай структуры.


Пра гэта ішла размова пры ўшанаванні перадавіка, якое адбылося на збожжавым полі гаспадаркі ў суботу, 8 жніўня. Цёплыя словы віншавання выказалі Валерыю Каськевічу пры ўручэнні ўзнагарод і падарункаў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Шокель, намеснік кіраўніка холдынга па раслінаводстве Мікалай Муравейка, дырэктар сельгаспрадпрыемства Алена Лаўрыновіч, прафсаюзныя актывісты.


Між тым вадзіцель працягвае павялічваць свой працоўны рахунак, 10 жніўня набліжаўся да паказчыка ў 1,5 тысячы перавезеных тон зерня.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

Оздоровительный лагерь Новопогостской СШ посетил визит-центр заказника "Ельня"

Назад к списку
Следующая →

Путешествие в усадьбу «Кленная»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]