Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
Первым заместителем председателя райисполкома-начальником Управления по сельскому хозяйству и продовольствию с 24 ноября работает Иван Юрашек.
Першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні з 24 лістапада працуе Іван Юрашак.
Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Павяцці ў сялянскай сям’і. Бацькі былі для яго прыкладам працавітасці і стараннасці, падтрымліваў інтарэс да зямлі і тэхнікі дзядуля. З дзяцінства марыў узначальваць калгас і ўпарта ішоў да гэтай мэты. Вучыўся ў Павяцкай СШ. Ужо старшакласнікам падпрацоўваў памочнікам камбайнера, пасля сам кіраваў экіпажам. Скарбонка поспехаў выпускніка школы, а затым і студэнта Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі папаўнялася дыпломамі па выніках уборачнай кампаніі ў раёне, меў лісты-падзякі ад кіраўніцтва вобласці.
Першым працоўным месцам у 2013 годзе стаў філіял «Павяцце» на малой радзіме, дзе адразу прызначылі галоўным аграномам. Стараннага і ініцыятыўнага маладога спецыяліста заўважылі і прапанавалі прайсці курсы менеджара па кіраванні сістэмай АПК. Праз два гады ўжо ўзначальваў раённую інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, а ў 2017-м стаў дырэктарам ААТ «Туркова».
Заўважае, што яму дасталася моцная гаспадарка. Зладжана і мэтанакіравана працаваў калектыў, дзе вялікую долю займала моладзь, была трывалая матэрыяльна-тэхнічная база. Гэта дазваляла займаць перадавыя месцы па выніках работы ў раёне. У 2023-м гаспадарка стала трэцяй у вобласці па вырошчванні насення алейных культур.
Той перыяд Іван Уладзіміравіч лічыць добрай школай жыцця і ўдзячны ўсім, з кім працаваў, за каштоўны вопыт. Калі галоўным аграномам прафесійна рос у раслінаводчай галіне, то тут давялося спасцігаць на практыцы навукі жывёлагадоўлі, эканомікі і механізацыі. Гэтыя веды спатрэбіліся на новай пасадзе.
Падкрэслівае, што заўсёды раўняўся на кіраўніцтва СУП «Цітова», дзе старшыня стварыў моцную каманду спецыялістаў. І іншым гаспадаркам раіць браць прыклад, як працаваць і атрымліваць годныя вынікі, падцягваць за сабой калектыў. З гэтага бяруць выток дастойныя ўмовы жыцця, высокі заробак.
Новы кіраўнік ставіць перад сабой і падначаленымі задачы на бліжэйшую перспектыву. У першую чаргу – шукаць кармы, паколькі не ўсе сельгаспрадпрыемствы забяспечылі трывалую кармавую базу для зімоўкі жывёлы. Неабходна захаваць пагалоўе, каб утрымаць узровень валавай вытворчасці. Некаторым гаспадаркам трэба больш актыўна рыхтаваць насенне да веснавой сяўбы, асаблівую ўвагу надаючы павышэнню рэпрадукцыі.
Абавязковае патрабаванне начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні – наладзіць дысцыпліну:
– Пачаць неабходна з элементарнага – навядзення парадку на жывёлагадоўчых аб’ектах, складах. Добрага гаспадара бачна здалёк, бо судзяць у першую чаргу па знешнім выглядзе. І ўвогуле мы павінны захаваць і памно- жыць тое, што маем.
Асаблівую ўвагу новы кіраўнік надае падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ, у тым ліку рамонту тэхнікі, прычапнога і навяснога абсталявання. Многія агрэгаты ўжо адправілі на абслугоўванне ў спецыялізаваныя арганізацыі. Тое, што магчыма, будуць аднаўляць сваімі сіламі.
Па словах Івана Юрашака, заўсёды падтрымліваюць гаспадаркі, асабліва ў гарачую пару, мясакамбінат і камбікормавы завод. На партнёрскія сувязі перапрацоўчых прадпрыемстваў сельгасарганізацый робіць асаблівую стаўку.
Алена Вароніна.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.