Первые прокосы на Миорщине

gazeta
  • 548

 Сёлета адным з першых у раёне на кармавое поле выехаў з касой механізатар ААТ “Туркова” Іван Зуевіч. На МТЗ-1221 з КДН-3,1 ён пачаў абкошваць плошчы ля ферм, розныя няўдобіцы, якія планавалася выкарыстаць на нарыхтоўку сена. 

На наступны дзень да ўборкі зялёнай масы на корм жывёле прыступіў на КВК-800 Валерый Яроменак. Яго суправаждаў на МТЗ-1523 з ёмістым прычэпам Сяргей Аціновіч. Да вечара спецыялісты гаспадаркі падвялі першыя вынікі новай корманарыхтоўкі: скошана 10,7 гектара травастою, убрана 0,7 га, на фермы дастаўлена 5 тысяч 680 кілаграмаў зялёнай масы.


Пятніца аказалася не надта ўдалай для Івана Зуевіча: падвёў падшыпнік рэдуктара касілкі, давялося прыпыніцца на рамонт. А вось Валерый Яроменак працягваў забяспечваць фермы зялёнай падкормкай. Праўда, цяпер у пары з ім з ПІМам працаваў Анатоль Протас. Іх мы і засталі на канюшынным полі ля Харакова.


На 24 мая да касавіцы на Міёршчыне прыступілі таксама механізатары УП “Цітова” і ААТ “Мікалаёўскі”.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

"Будем вместе – будем сильны" - подвели итог диалоговой площадки в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Кормозаготовка на Миорщине

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]