Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Раённы выканаўчы камітэт рашэннем № 142 ад 27 лютага 2026 года прысвоіў пачэснае званне ў наступных намінацыях:Мясцовае кіраванне і самакіраванне, ахова правапарадку, фінансавая, банкаўская і грамадская дзейнасць
Тэрэза Іванаўна БАРАНОЎСКАЯ, кіраўнік спраў Новапагосцкага сельвыканкама.
На пасадзе з 2006 года. Кампетэнтны спецыяліст, добры арганізатар. Умее працаваць з людзьмі, рэагуе на заўвагі і прапановы, аператыўна прымае рашэнні.
Намеснік старшыні сельсавета арганізуе і каардынуе дзейнасць дэпутатаў. Надае ўвагу добраўпарадкаванню населеных пунктаў, аб’ектаў сацыяльнай сферы, грамадзянскіх і воінскіх пахаванняў. Удзельнічае ў грамадскім і палітычным жыцці.
Прыхаджанка храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, царкоўны стараста, памочнік настаяцеля па гаспадарчых справах, удзельніца хору. Узнагароджана Прэміяй імя Героя Савецкага Саюза З. Тусналобавай-Марчанка, Ганаровай граматай райсавета дэпутатаў.
З мужам Сяргеем Вячаслававічам выхоўваюць трох сыноў і дачку. Трымаюць падсобную гаспадарку, вядуць здаровы лад жыцця, надаюць увагу духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей.
Аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка
Алена Дзмітрыеўна ФІЛІПОВІЧ, інспектар аддзела кадраў СУП «Цітова».
Стаж работы ў гаспадарцы налічвае 32 гады, на пасадзе з 2014-га. Актыўная ў грамадскім жыцці. З сакавіка 2020-га акрамя асноўнай працоўнай дзейнасці каардынуе ідэалагічную работу ў калектыве, уваходзіць у склад выбарчых камісій. Ураўнаважаная, выканаўчая, працавітая і працаздольная. Сваімі адносінамі да людзей і да работы стварае спрыяльны мікраклімат і добрую рабочую атмасферу ў калектыве. Прынцыповая і добразычлівая, адказная і добрасумленная.
Узнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама, ёй аб’яўлена падзяка старшынь Віцебскага аблвыканкама і Міёрскага райвыканкама.
Усё жыццё Алены Дзмітрыеўны звязана з роднай Міёршчынай. Тут стварыла сям’ю,
разам з мужам выхавалі траіх сыноў. Муж Юрый Расціслававіч таксама заняты ў сельскай гаспадарцы – ён галоўны інжынер.
Адукацыя, культура і мастацтва, спорт і турызм, сродкі масавай інфармацыі
Ларыса Генадзьеўна БЕРВЯЧОНАК, загадчык філіяла «Язненскі СДК».
У галіне культуры з 1986 года. Умелы і адказны кіраўнік, валодае прафесійнымі ведамі, высокай культурай і інтарэсам да грамадскага жыцця. На базе філіяла дзейнічае 10 клубных фарміраванняў, дзе занята 115 чалавек.
Кіраўнік аматарскага аб’яднання «Вера. Надзея. Любоў» і народнага фальклорнага калектыву «Язынка». Яго ўдзельнікі адраджаюць аўтэнтычнасць фальклору, народныя абрады, мясцовыя звычаі, у рэпертуары выкарыстоўваюць песні, танцы, гульні. Выступалі на тэлебачанні, абласных і раённых мерапрыемствах.
Прымае ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці аграгарадка і раёна. Праводзіць акцыі па добраўпарадкаванні помнікаў і абеліскаў, тэрыторыі сельсавета, ладзіць канцэрты і экскурсіі, дапамагае жыхарам у вырашэнні паўсядзённых клопатаў. У працы выхоўваліся дзве дачкі. У іх свае сем’і, падарылі бабулі чацвярых унукаў.
Ларысе Генадзьеўне аб’яўлена падзяка міністра культуры. Адзначалася ўзнагародамі абласнога і раённага ўзроўняў.
Ахова здароўя, сацыяльная абарона
Марына Пятроўна РАМАНЮК, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН.
Ветлівы і адказны работнік. Камунікабельная і таварыская, умее выклікаць давер да сябе, падтрымаць і дапамагчы ў цяжкую хвіліну. Яна стала для многіх пажылых людзей незамянімым і родным чалавекам. Адрозніваецца высокай адказнасцю, прафесійнай кампетэнтнасцю і настойлівасцю ў давядзенні справы да канца. Умее правільна размеркаваць час і сілы на выкананне работы, самаўдасканальваецца і павышае прафесійны ўзровень на занятках у Школе сацыяльнага работніка.
Абслугоўвае восем пажылых грамадзян. Імкнецца прыўнесці ў іх будні аптымізм, бадзёрасць і веру ў сябе. Дзякуючы смеха- і бібліятэрапіі падаўжае ім жыццё.
З мужам Уладзімірам Уладзіміравічам выхавалі траіх дзяцей, падрастаюць двое ўнукаў. Разам сустракаюць сямейныя святы. Хобі – кветкаводства, кулінарыя, напісанне вершаў.
Старэйшына вёсак Вугальнікі, Спігальшчына, Зялёны Лог, Новае Сяло.
Прамысловасць, жыллёва-камунальная гаспадарка, транспарт і дарожная гаспадарка, паліўна-энергетычны комплекс, будаўніцтва, сувязь, гандаль і паслугі, прадпрымальніцтва
Алёна Генадзьеўна ЛАКОТКА, жылоўшчык мяса і субпрадуктаў каўбаснага ўчастка ВУП «Міёрскі мясакамбінат».
Пасля заканчэння Полацкага гандлёва-эканамічнага каледжа ў 2012 годзе працавала прадаўцом у магазіне. На прадпрыемстве з 2016-га. Пачынала падсобным рабочым. Сёння – спецыяліст чацвёртага разраду, разам з іншымі членамі брыгады паказвае добрыя вынікі, выконвае нормы выпрацоўкі на 100 %, за што неаднаразова заахвочвалася кіраўніцтвам.
Прафесіянал, працавіты работнік, карыстаецца павагай і мае аўтарытэт сярод калег. Яе адрозніваюць сціпласць, дабрыня, шчырасць і жыццярадаснасць.
Муж Сяргей Вікенцьевіч таксама заняты на мясакамбінаце, ён складальнік фаршу. Выхоўваюць дваіх дачок і сына, падтрымліваюць іх захапленні. У вольны час выязджаюць на прыроду, ловяць рыбу, збіраюць грыбы і ягады.
Алёна Генадзьеўна вопытная гаспадыня – смачна гатуе, падтрымлівае парадак дома і на ўчастку.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.