24 Марта 2020

День животновода проанализировали на Миорщине

gazeta
  • 860

 Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў заслухаў справаздачы кіраўнікоў інфармацыйных груп аб выніках  Дня жывёлавода. Мерапрыемства ахапіла ўсе сельгаспрадпрыемствы. Пры гэтым асаблівая ўвага звярталася на пытанні, што непакояць насельніцтва. 

Бадай, найбольш часта звярталіся з просьбамі забяспечыць рамонт – бягучы, ямкавы ці хаця б падсыпку – пэўных участкаў дарог. У прыватнасці, да цэнтральнай сядзібы ААТ «Дрыгучы», ад Александрыны да Паташні ў «Мерыцы», да Казлоўцаў, Забалацця, некаторых іншых населеных пунктаў. Адзінкавымі, але патрабуючымі хуткага рэагавання, аказаліся скаргі на якасць вады ў «Цітове», вываз смецця з Дрыгуч, перапоўнены цялятнік у «Мерыцы», выдаленне небяспечных дрэў, асвятленне вясковых вуліц. Зрэдку людзям патрабавалася кансультацыя, напрыклад, па атрыманні льготнага крэдыту на будаўніча-рамонтныя работы.
Па кожным выпадку прадстаўнікі адпаведных раённых служб давалі тлумачэнні, пры неабходнасці выкананне намечанага бралі на кантроль.


Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства Ігар Валер’евіч падкрэсліў, што павелічэнне вытворчасці і павышэнне якасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца адной з найважнейшых задач для раёна. Яе выкананне залежыць найперш ад даярак і асемянатараў, але не толькі. У ліку іншых пастаянных задач – клопат пра культуру і санітарыю на фермах, парадак на тэрыторыях. Сярод надзённага цяпер – падрыхтоўка да выгану статка на пашу, найперш абрэзка капытоў.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

Информдосье «Октябрь-1917: рождение новой эпохи», посвященное Дню Октябрьской революции, собрало в районной библиотеке представителей разных поколений

Назад к списку
Следующая →

Состоялась информационная встреча по Проекту «Вместе для сообщества и природы: Миорский район»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]