Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Прадстаўляем лаўрэатаў
Аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка
Станіслаў Лявонавіч МАРКЕВІЧ – машыніст бульдозера камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства меліяратыўных сістэм «Язненская ПМК».
У аграпрамысловым комплексе заняты 42 гады, з іх 36 у Язненскай ПМК. Працавітасць і добрасумленнае стаўленне да справы – вызначальныя рысы характару. За мінулы год выканаў карчоўку хмызняку на 67,12 гектара і іншыя бульдозерныя работы аб’ёмам 48,9 тысяч метраў кубічных.
Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая і банкаўская дзейнасць, малы бізнес
Валянціна Іосіфаўна ВАЛЫНЕЦ – спецыяліст па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў 1 катэгорыі сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦПБ № 213 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Міёры.
З 38 гадоў працоўнага стажу 36 звязаны з банкаўскай сферай. Патрабавальная да сябе, добразчылівая з калегамі і кліентамі, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве. Граматны кваліфікаваны спецыяліст дасягае высокіх вынікаў у справе. За 2024 год індывідуальныя планы па эмісіі банкаўскіх плацёжных картак выкананы на 103,9 %, па выкананні бюджэту па даходах ад аказання страхавых паслуг на 106,6 %.
Жыллёва-камунальная гаспадарка, дарожная гаспадарка, будаўніцтва, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт, сувязь
Аляксандр Алегавіч БЛАШКЕВІЧ – вадзіцель аўтамабіля структурнага падраздзялення «Транспарт» вытворчага ўчастка г. Міёры УП ЖКГ Міёрскага раёна.
Агульны працоўны стаж – 39 гадоў, з іх у галіне заняты 19. Зарэкамендаваў сябе добрасумленным работнікам, які ўмее арганізаваць рабочы час у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі. Умела кіруе рознымі тыпамі аўтамабіляў, беражліва ставіцца да тэхнікі. Асноўны від дзейнасці – дастаўка таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў для бесперабойнага функцыянавання структурных падраздзяленняў прадпрыемства, а таксама дастаўка другаснай сыравіны. За мінулы год агульная працягласць маршрутаў склала 61 705 кіламетраў, што складае 5 142 км за месяц.
Адукацыя, спорт і турызм, культура і мастацтва, моладзь
Алена Паўлаўна КРАСОЎСКАЯ – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Дзісненская СШ імя Героя Савецкага Саюза М. А. Кузьміна».
У сферы адукацыі занята 32 гады, з іх 30 – у Дзісненскай сярэдняй школе. На пасадзе намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце з 2009 года. Метадычна граматна і прафесійна ажыццяўляе кіраўніцтва адукацыйным працэсам. Галоўны накірунак дзейнасці – грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. З 2021 па 2024 гады з’яўляецца пераможцам раённага агляду-конкурсу на найлепшую арганізацыю ідэалагічнай работы. У 2024-м атрымала дыплом ІІІ ступені абласнога этапа конкурсу на найлепшую арганізацыю шостага школьнага дня, абласнога этапа ХІХ рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі. Пад кіраўніцтвам Алены Паўлаўны становяцца прызёрамі розных конкурсаў вучні.
Ахова здароўя, сацыяльная абарона
Вольга Іванаўна ШЫКУЦКАЯ – сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна».
Агульны працоўны стаж – 38 гадоў, з іх 30 занята ў сферы сацыяльнай абароны. Цяпер абслугоўвае дзесяць пажылых грамадзян, тры з якіх адзінокія, у чатырох населеных пунктах Язненскага сельсавета. Сацыяльнага работніка адрозніваюць камунікабельнасць, уменне суперажываць, гатоўнасць выслухаць і дапамагчы. Для многіх падапечных стала родным чалавекам. Яе стыль работы вызначаецца высокай адказнасцю, прафесійнай кампетэнтнасцю, настойлівасцю ў вырашэнні пытанняў.
Праваахоўная дзейнасць, мясцовае кіраванне і самакіраванне, дзейнасць грамадскіх арганізацый
Алена Аляксандраўна ЦІМАФЕЕВА – эканаміст УП ЖКГ, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.
Старшынёй прафсаюзнай пярвічкі абрана ў мінулым годзе. Асаблівую ўвагу надае пытанням справаводства, прыёму ў прафсаюз, уліку яго членаў. Арганізавала для работнікаў прадпрыемства экскурсіі ў Ліду і ў Санкт-Пецярбург. У жніўні 2024-га каманда УП ЖКГ прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах па рыбнай лоўлі «Клёвае лета 2024» у Аршанскім раёне. У снежні члены маладзёжнага актыву прадпрыемства ўдзельнічалі ў выязным мерапрыемстве ў рамках рэспубліканскага праекта «Шлях незалежнасці». Напярэдадні навагодніх святаў арганізавала конкурс на найлепшае святочнае афармленне рабочага месца, для дзяцей супрацоўнікаў – конкурс дзіцячага малюнка і святочнае мерапрыемства.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.