13 Марта 2026

Человек года Миорщины 2025

gazeta
  • 1070

Раённы выканаўчы камітэт рашэннем № 175 ад 27 лютага 2026 года прысвоіў пачэснае званне «Чалавек года Міёршчыны» па намінацыях:

Жыллёва-камунальная гаспадарка, дарожная гаспадарка, будаўніцтва, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт, сувязь

Уладзімір Вікенцьевіч ПАЛЬЧЭЎСКІ – вадзіцель аўтамабіля МАЗ 6-га разраду філіяла «Міёрскае ДРБУ № 203» КУП «Віцебскаблдарбуд».


У 2025 годзе пры ўдзеле Уладзіміра Вікенцьевіча выкананы работы па ўтрыманні аўтамабільных дарог на агульную суму 1,9 тысячы рублёў, выкананы работы па бягучым рамонце аўтадарог працягласцю 27,5 тысячы кіламетраў на суму амаль 6 мільёнаў рублёў. Высокавытворча і эканамічна эксплуатуе давераную яму тэхніку, своечасова выяўляе і прымае меры па ліквідацыі няпраўнасцей, што станоўча адбіваецца на якасці выконваемых работ.

Аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка

Франц Віктаравіч ВЕРШАЛОЎСКІ – дырэктар СУП «Цітова».Пад кіраўніцтвам Франца Віктаравіча за 2025 год выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг на прадпрыемстве дасягнула
7 232 тысячы рублёў, а гэта 109 % да ўзроўню 2024-га. Вытворчасць малака склала 3 891 тону, сярэдні надой на карову – 5 456 кг. Вырошчванне жывёлы і птушкі ў лічбах – 331 тона, а гэта 101 % да мінулагодняга ўзроўню. Гаспадарка атрымала 3 544 тоны збожжавых і зернебабовых культур, што склала 168,6 % да 2024-га пры сярэдняй ураджайнасці 28,5 цэнтнера з гектара.

Праваахоўная дзейнасць, мясцовае кіраванне і самакіраванне, дзейнасць грамадскіх арганізацый

Валерый Іванавіч БЛАЖЭВІЧстарэйшына населеных пунктаў Павяцкага сельсавета, загадчык філіяла «Павяцкі СДК» ДУК «Міёрскі ЦКіНТ». З 2002 года Валерый Іванавіч з’яўляецца старэйшынам населеных пунктаў Александрына, Букава, Дэмскія, Латышы, Лысагорка, Паташня, Пуцінава, Тараракі. На тэрыторыі гэтых вёсак 71 двор, дзе пражывае 141 чалавек. Праводзіць актыўную работу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, у тым ліку даводзіць інфармацыю пра важнасць навядзення парадку на могілках. Штогод асабіста наведвае кожны дом, удакладняе патрэбы і клопаты вяскоўцаў, нявырашаныя праблемы сяла. Асаблівую ўвагу надае адзінокім і адзінока пражываючым людзям.

Ахова здароўя, сацыяльная абарона

Наталля Мікалаеўна КУРАШзагадчык аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ «ТЦСАН Міёрскага раёна».Пад кіраўніцтвам Наталлі Мікалаеўны ўкараняюцца новыя метады падтрымання і паляпшэння здароўя, мабільнасці сацыяльных паслуг, актыўна ўводзіцца і развіваецца сістэма немедыкаментознай рэабілітацыі. Наладжана эфектыўнае міжведамаснае і междысцыплінарнае ўзаемадзеянне, што дазваляе прымяняць комплексны падыход у вырашэнні праблем пажылых людзей і інвалідаў.

Адукацыя, спорт і турызм, культура і мастацтва, моладзь

Баляслаў Часлававіч ЧАРНЯЎСКІнастаўнік выяўленчага накірунку ДУА «Міёрская дзіцячая школа мастацтваў».Вялікую ўвагу Баляслаў Часлававіч надае развіццю народнай творчасці ў раёне, захаванню традыцый беларускай культуры. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца выставы вырабаў, майстар-класы, арганізуецца ўдзел у рэспубліканскіх, абласных і раённых фестывалях народнай творчасці, дзе ён таксама і аўтар работ. Узнагароджаны дыпломам у абласной выставе-конкурсе галаўных убораў «Справа ў капелюшы», абласным пленэры па пляценні з лазы «Лазовы прут». 

← Предыдущая

Оздоровительный лагерь Новопогостской СШ посетил визит-центр заказника "Ельня"

Назад к списку
Следующая →

С 5 марта руководителем Миорского межотраслевого центра для обеспечения деятельности бюджетных организаций назначена Валентина Хаткевич

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]