"Не могут дворники все наши Миоры вычистить", - начала телефонный разговор миорчанка Ванда Капшуль

gazeta
  • 976

"Не могут дворники все наши Миоры вычистить", - с такого заявления начала телефонный разговор миорчанка Ванда Капшуль. В отличие от тех, кто много и долго размышляет о том, как должно быть, и ничего не делает, она вместе с жителями многоквартирного дома № 24 по улице Дзержинского вышла на субботник. Общими усилиями чисто и уютно стало во дворе.

 «Не могуць дворнікі ўсе нашы Міёры вычысціць», – з такой заявы пачала тэлефонную размову міярчанка Ванда Капшуль. У адрозненне ад тых, хто шмат і доўга разважае пра тое, як павінна быць, і нічога не робіць, яна разам з жыхарамі шматкватэрнага дома № 24 па вуліцы Дзяржынскага выйшла на суботнік. Агульнымі намаганнямі чыста і ўтульна стала ў двары.

Калісьці для жыхароў дома № 24 двойчы ў год выходзіць на суботнік было добрай традыцыяй. Нядаўна яе вырашылі аднавіць. Уборка адбылася ў перадсвяточныя дні, каб сустрэць Вялікдзень з чысцінёй не толькі ў душы і ў думках, але і ў наваколлі.

Дружна выйшлі на суботнік жыхары першага – трэцяга пад’ездаў. Падмяталі тэрыторыю, выносілі смецце, палолі кветнікі. Асабліва шчыравалі, па словах Ванды Іосіфаўны, Аксана Сіняўская, Марына Пацеенак, Валянціна Уладзіміраўна Сіняўская, Ала Пятрова, Іна Грэцкая, Валянціна Міхайлаўна Касач, Надзея Сушко.

Пасля ўборкі зусім па-іншаму сталі выглядаць клумбы. Нібыта сталі яшчэ больш выдзяляцца на агульным фоне. Адцвілыя нарцысы замянілі цюльпаны, буяюць яркія прымулы. Удзельнікі ўборкі ўдзячныя ўсім за прыгажосць, якая атрымалася. Самі ж яе і стварылі.

– Бярыце прыклад з нашага дома, – прапаноўвае Ванда Іосіфаўна.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

 

← Предыдущая

Информдосье «Октябрь-1917: рождение новой эпохи», посвященное Дню Октябрьской революции, собрало в районной библиотеке представителей разных поколений

Назад к списку
Следующая →

Со светлой грустью вспомнили родных участники траурного церемониала "Радуница" на Миорском кладбище

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]