Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Официально: Глеб Лапицкий назначен начальником управления культуры Витебского облисполкома
Вдохновенность творческим делом и любопытство на пути к целям свойственны миорчанке Екатерине Закревской. Плетет в технике макраме, мастерит из гипса, занимается графическим дизайном, оказывает услуги по уходу за волосами. И продолжает учиться новому.
Натхнёнасць творчай справай і цікаўнасць на шляху да мэт уласцівы міярчанцы Кацярыне Закрэўскай. Пляце ў тэхніцы макрамэ, майструе з гіпсу, займаецца графічным дызайнам, аказвае паслугі па доглядзе за валасамі. І працягвае вучыцца новаму.
Студыя прыгажосці
Год таму Кацярына адкрыла ў райцэнтры студыю прыгажосці. Прымае кліентак, якія жадаюць мець дагледжаныя прыгожыя валасы. У ліку паслуг – керацінавае выпрамленне, ботакс, у тым ліку для бландзінак з эфектам таніравання, ламініраванне, прыкаранёвы аб’ём і іншыя. Усяму навучылася на спецыяльных курсах, аб чым сведчаць сертыфікаты.
– Спантанна ўсё атрымалася. Знаёмая прапанавала прайсці навучанне. Ідэя спадабалася, і я стала яе рэалізоўваць, – расказвае майстар пра шлях да сваёй справы ў б’юці-сферы. – У мяне так: калі штосьці зацікавіла, адразу пачынаю гэтым займацца. Разам з тым даводзіцца пераадольваць страх самавыяўлення і чужой ацэнкі, якая не заўсёды бывае добразычлівай.
Рамонт у студыі Каця рабіла сама. Грунтавала і фарбавала сцены, прадумвала дызайн і дэкор інтэр’еру. Для афармлення выкарыстала свае вырабы ў тэхніцы макрамэ: пано, шторы. Вялікае круглае люстэрка дэкарыравала натуральным стабілізаваным імхом, які многія прымаюць за штучны.
Ад гліняных ружачак да арыгінальных сумачак
– Люблю майстраваць сваімі рукамі. Гэта з дзяцінства, – гаворыць суразмоўніца. – Летнія канікулы мы са стрыечнай сястрой праводзілі ў бабулі ў вёсцы. Шукалі цікавыя заняткі. Адным з такіх стала лепка з гліны, якую збіралі на сельскай дарозе. Гліняныя ружачкі да цяперашняга часу захоўваюцца. Яшчэ любіла плесці фенечкі з нітак. Макрамэ таксама ў школьныя гады зацікавілася.
Напэўна, у большасці слова макрамэ выклікае асацыяцыі з кашпо ці выявай савы. Кацярына ў сваім захапленні пайшла далей. Пляце рамяні, сумачкі, рукзакі, пляжныя сукенкі, камізэлькі, абажуры. Рэчы арыгінальныя, трывалыя, з доўгім тэрмінам службы. Напрыклад, адзін з рамянёў носіць больш за дзесяць гадоў, і яго знешні выгляд не змяняецца. Догляд просты – перыядычна мыць у пральнай машыне.
– Пляту з поліэфірнага шнура ці кручанай баваўнянай вяроўкі. Напрыклад, на адну штору для акна ў студыі спатрэбіўся кіламетр шнура. Гэты матэрыял лёгка знайсці на сайтах інтэрнэт-магазінаў, – заўважае Кацярына. – Ствараць на заказ у мяне не атрымліваецца. Люблю плесці так, як сама бачу. Пры гэтым не паўтараюся. Ёсць жадаючыя набыць штосьці для сябе. Напрыклад, мае сумачкі трапілі ў Расію, Польшчу, Германію.
У якасці валанцёра Каця праводзіла майстар-класы для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў.
Грані самаразвіцця
Захапленне рукадзеллем не перашкаджае развівацца ў іншых накірунках. Уменні і навыкі, атрыманыя на курсах графічнага дызайну, спатрэбіліся ў вядзенні асабістай старонкі ў Інстаграм. Таксама стварае карткі тавараў на адным з інтэрнэт-магазінаў, выконвае індывідуальныя заказы на лагатыпы, візітоўкі і да т. п.
– Па дыпломе я фельчар-гігіеніст-эпідэміёлаг, – заўважае Кацярына. – Пасля медкаледжа тры гады працавала ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Затым вырашыла шукаць сябе ў іншай справе. Дарэчы, яшчэ студэнткай скончыла курсы цырульнікаў. Аднак гэтыя навыкі прымяняю толькі ў сям’і. Цікава развівацца ў б’юці-сферы. Перыядычна праходжу навучанне, пастаянна гляджу тэматычныя вебінары. Нядаўна вучылася на дадатковых курсах па пілінгу скуры галавы, за імі былі заняткі па трыхалогіі.
У майстра ёсць пастаянныя кліенткі. Праводзіць ім не толькі эстэтычныя працэдуры, але і дапамагае падабраць дамашні догляд за валасамі.
Крыніца энергіі для Кацярыны – прырода. Разам з мужам і двума сваімі сабакамі любіць гуляць у лесе. Летам, як у дзяцінстве, збірае чабор і іншыя духмяныя травы на гарбату. Ёсць свае сакрэтныя палянкі, пра якія нікому не расказвае. Без свежага паветра, лесу і палеткаў сябе не ўяўляе, таму вялікі горад для Каці не варыянт. Утульна ў родных Міёрах. Да таго ж, як сведчыць яе ўласны вопыт, жывучы ў правінцыі, таксама можна займацца самаразвіццём і спрабаваць новае. Галоўнае – мець жаданне і ўмець пераадольваць сумненні.
Кацярына Рынкевич.
Фотаматэрыял з альбома Кацярыны ЗАКРЭЎСКАЙ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.