25 Марта 2025

Единый день безопасности дорожного движения под девизом "Движение по правилам!" пройдет на Миорщине

gazeta
  • 1120

 Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Рух па правілах!» пройдзе на Міёршчыне 28 сакавіка. Яго мэта – прапаганда бяспечнай язды на сродках персанальнай мабільнасці.

З надыходам цяпла ўсё часцей можна заўважыць удзельнікаў дарожнага руху на электрасамакатах, сігвэях, монаколах. Згодна з ПДР, яны з’яўляюцца пешаходамі. Сродкі персанальнай мабільнасці – устройствы або прыстасаванні, але не транспартныя сродкі. Іх прыводзіць у рух рухавік, прызначаны яны для індывідуальнага або пры наяўнасці спецыяльна абсталяваных месцаў для сядзення сумеснага выкарыстання.

Нагадаем правілы для СПМ:

v забаронена рухацца на іх асобам, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту (за выключэннем пешаходных і жылых зон);

v дазволена рухацца толькі па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па тратуары, пешаходнай дарожцы ці абочыне, не ствараючы перашкод для руху пешаходаў;

v хуткасць руху – не больш за 25 кіламетраў у гадзіну;

v перасякаць праезную частку дарогі дазволена з хуткасцю пешахода, упэўніўшыся, што выезд бяспечны;

v забаронена перавозіць кагосьці на месцах для ся- дзення, не абсталяваных заводам-вытворцам, а таксама не трымацца за руль;

v набходна ўпэўніцца ў спраўнасці тармазной сістэмы і рулявога ўпраўлення;

v пры руху ў цёмны час сутак і пры недастатковай бачнасці пешаходу неабходна абазначыць сябе флікерам, а на СПМ уключыць фару ці ліхтар;

v рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы: шлем, налакотнікі, накаленнікі;

v варта адмовіцца ад прагляду гаджатаў і праслухоўвання музыкі падчас кіравання.

За парушэнне ПДР пешахода, згодна з ч. 1 арт. 18.20 КаАП, чакае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад адной да трох базавых велічынь, а па ч. 2 – пешаходы ў стане алкагольнага ап’янення ці тыя, хто адмовіўся ад прахо- джання медагляду, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – штраф складзе ад трох да пяці базавых. Калі кіроўца не дасягнуў 16-гадовага ўзросту, то да адказнасці прыцягнуць яго бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць, згодна з ч. 1 арт. 10.3 КаАП. А гэта штраф да 10 базавых велічынь.

Калі ўбачылі на праезнай частцы пешаходаў, якія рухаюцца на СПМ з прыкметамі ап’янення і ўяўляюць небяспеку для руху, просім неадкладна паведаміць на нумар 102.

Валерый ВАЛЕЎКА, старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ.

 

← Предыдущая

Подарок детям к празднику

Назад к списку
Следующая →

В рамках Единого дня информирования перед трудовым коллективом представительства Белгосстраха по Миорскому району выступил Виталий Васюков

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]