30 Октября 2026

Диалоговая площадка в Миорском ТЦСОН в рамках Недели родительской любви

gazeta
  • 5413

 

Пра сям'ю як аснову дзяржавы і адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей ішла размова на дыялогавай пляцоўцы ў ТЦСАН у рамках Тыдня бацькоўскай любові.

У нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве сем’ям з дзецьмі аказваецца значная падтрымка, падкрэсліла загадчык аддзялення ТЦСАН Ганна Ліскова. Сямейны капітал і дапамога да школы для шматдзетных, адрасная дапамога для сем’яў, што знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, сацыяльны патранат. Гэта толькі асобныя прыклады клопату дзяржавы. Таксама пад пільнай увагай сем’і, дзе выяўлены крытэрыі сацыяльна небяспечнага становішча або дзеці прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

За дзяцей у адказе

Пра адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей нагадала ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Аліна Сачыўка. Падкрэсліла, што за супрацьпраўныя ўчынкі юных парушальнікаў, якія не дасягнулі ўзросту адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці, будуць адказваць іх законныя прадстаўнікі. Учыненае дзіцём правапарушэнне – адзін з крытэрыяў сацыяльна небяспечнага становішча і нагода для сацыяльнага расследавання ў сям’і. Таму дарослым важна тлумачыць дзецям правілы паводзін у грамадстве і самім падаваць належны прыклад.

На праблеме педафіліі акцэнтаваў увагу старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Данііл Смірноў. Раіў маніторыць сацыяльныя сеткі дзяцей і патлумачыў, што павінна насцярожыць на іх асабістых акаўнтах. Да прыкладу, могуць уяўляць небяспеку суполкі для знаёмстваў, дзе часта рэгіструюцца асобы з нізкімі маральнымі прынцыпамі.

Як дарослыя, так і дзеці становяцца ахвярамі кібермахляроў. Пра меры прафілактыкі нагадаў старшы оперупаўнаважаны групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Уладзіслаў Сачыўка. Рэкамендаваў нават з-за цікаўнасці не адказваць на званкі з падазроных нумароў. На сувязі граматныя псіхолагі, і заўсёды высокая рызыка трапіць пад іх уплыў. Права- ахоўнік падкрэсліў: супрацоўнікі дзяржслуб не тэлефануюць на мэсанджары і тым больш не цікавяцца па тэлефоне асабістымі дадзенымі. Заўважыў, што апошнім часам пачасціліся выпадкі ўзлому асабістых акаўнтаў, адкуль прыходзяць паведамленні з просьбай перавесці грошы, прагаласаваць за ўдзельніка конкурсу і да т. п. Перш-наперш трэба праверыць інфармацыю непасрэдна ў адрасанта.

Для ўсебаковага развіцця

Усебаковаму развіццю асобы садзейнічаюць творчыя заняткі і фізічная актыўнасць. Пра варыянты вольнага часу для дзяцей і дарослых расказалі намеснік дырэктара раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Ірына Майсеенак і галоўны спецыяліст сектара спорту райвыканкама Юлія Блажэвіч.

У ЦДМ займаецца 506 дзяцей. Менавіта ў райцэнтры працуе 17 гурткоў мастацкай, тэхнічнай і эколага-біялагічнай скіраванасці, дзейнічае школа ранняга развіцця для дзяцей ад чатырох да шасці гадоў. За мінулы год выхаванцы ўстановы дадатковай адукацыі атрымалі 35 дыпломаў на абласных і рэспубліканскіх конкурсах, адзначыла Ірына Майсеенак і заўважыла, што дарослыя могуць наведаць ЦДМ у якасці экскурсантаў. Выставы творчых работ пастаянна абнаўляюцца.

Заняткі футболам, боксам, лёгкай атлетыкай і валейболам прапаноўвае дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Да прыкладу, на аддзяленні бокса сёлета займаецца 60 юных спартсменаў. З адкрыццём новай спецыялізаванай залы іх колькасць будзе павялічвацца, заўважыла Юлія Блажэвіч. Дарослых запрашала ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Басейн, лазня, трэнажорная і фітнэс-зала, тэніс, більярд – гэта і не толькі знойдуць тут аматары актыўнага адпачынку. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

← Предыдущая

Информдосье «Октябрь-1917: рождение новой эпохи», посвященное Дню Октябрьской революции, собрало в районной библиотеке представителей разных поколений

Назад к списку
Следующая →

Сустрэча з ветэранам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]