Диалоговая площадка "Безопасность сегодня и всегда" в Миорском ТЦСОН

gazeta
  • 3144


Правілы пажарнай бяспекі і дарожнага руху нагадалі ўдзельнікам дыялогавай пляцоўкі «Бяспека сёння і заўсёды» ў ТЦСАН.

Выпіў – закурыў – заснуў. Адну з класічных прычын пажараў і гібелі людзей на іх нагадаў намеснік начальніка РАНС Павел Бурак. Заўважыў, што падобныя выпадкі складаюць каля 70 % па краіне. Рэкамендаваў цёплай парой паклапаціцца пра належны стан ацяпляльнага абсталявання, сачыць за спраўнасцю электрапрыбораў і, адыходзячы з дому, адключаць іх ад сеткі. Своечасова папярэдзіць пра загаранне і выратуе жыццё аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які ўсталёўваюць у жылых пакоях на столі або пад ёй на сцяне.

Неабходнасць выконваць правілы дарожнага руху падкрэсліў начальнік аддзела ДАІ РАУС Аляксандр Савейка. Для пешаходаў – тратуары і пешаходныя дарожкі, пры іх адсутнасці – абочына ці край праезнай часткі. Пераходзіць дарогу – ва ўстаноўленых месцах, папярэдне пераканаўшыся ў сваёй бяспецы. Для веласіпедыстаў – веладарожкі, пры іх адсутнасці – тратуары, пешаходныя дарожкі, абочына ці край праезнай часткі, за якую нельга выязджаць далей за метр. Акцэнтаваў увагу на вуліцы Камуністычнай у райцэнтры. Тут абуладкаваны зручныя тратуары, па якіх павінны рухацца веласіпедысты. Да тых, хто едзе на веласіпедзе па праезнай частцы, прымяняюць меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Асобная размова – СПМ. Згодна з абноўленымі Правіламі дарожнага руху, да сродкаў мабільнага перамяшчэння адносяць толькі тыя, чыя максімальная хуткасць не перавышае 25 км/г. У іншым выпадку гэта ўжо транспартныя сродкі, што належаць рэгістрацыі і на кіраванне якімі абавязкова мець адпаведнае пасведчанне. Да 1 верасня дзейнічае спрошчаны парадак рэгістрацыі, заўважыў начальнік аддзела ДАІ.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Ліскова акцэнтавала ўвагу на кібербяспецы. Нагадала аб «правіле пяці секунд» у тэлефонных размовах: узніклі падазрэнні – адключыць тэлефон у першыя секунды дыялогу. Калі ж махлярам удалося даведацца канфідэнцыяльную інфармацыю – першай справай адключыць мабільны інтэрнэт на тэлефоне, затым звярнуцца да праваахоўнікаў. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял аўтара.
← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

Сустрэча з ветэранам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]