25 Августа 2025

Одеть ученика в Миорах – миссия выполнимая

gazeta
  • 685

 Нядзельным днём карэспандэнты газеты завіталі на рынак у Міёрах і пацікавіліся, ці магчыма тут цалкам сабраць дзіця ў школу. Спойлер: цана камплекта – штаноў, кашулі, камізэлькі – аказалася вельмі бюджэтнай. Пройдземся з намі па гандлёвых радах.

На жаль, сёлета пашыраныя школьныя кірмашы ў райцэнтры не праходзяць, аднак гэтую патрэбу закрываюць індывідуальныя прадпрымальнікі. Да таго ж кожную нядзелю запрашаюць прадстаўнікоў фірм. Школьныя тавары прапаноўваў «Пінсктрыкатаж», гандлявалі прадукцыяй «Світанка».

Палатак са школьнай формай чатыры. Разам з індывідуальным прадпрымальнікам з Віцебска вывучаем асартымент у першай. Для хлопчыкаў – кашулі па 30 рублёў, для дзяўчатак – блузкі па 30-40, спадніцы па 25-35, штаны па 45-50 рублёў, спартыўныя касцюмы па 70-75. Даволі бюджэтна, да таго ж прадавец у апошнія дні жніўня робіць зніжку 5 рублёў на кожную пазіцыю.

– Сарафаны не возім – ніхто не бярэ. Колеравая гама верху – бела-блакітная, нізу – чорна-сіняя. Тая, што прадугледжвае дрэс-код у школах, – дзеліцца прадавец і заўважае: – Гандаль не ідзе, яго падразаюць маркетплэйсы. Чэргі ў пунктах выдачы вялікія. Нават у нас у Віцебску.

У другой палатцы прымярае кашулю абаяльны малады чалавек са сваёй мамай Таццянай (фота на 1-й стар.). Арцём ідзе ў чацвёрты клас і ахвотна расказвае, што хоча купіць: кашулю, штаны, абутак, пенал. Жанчына з лагоднай усмешкай папраўляе: у цябе амаль усё гэта ёсць. Браслаўчане гасцююць у бабулі і штогод купляюць штосьці са школьнай формы ў Міёрах. Цікавімся, ці рэальна тут сабраць камплект.

– Ведаце, можна! Вось кашулю нагледзелі. І гэта мы яшчэ толькі пачалі, – запэўнівае Таццяна, а Арцём дадае: – Мая ацэнка – 9 з 10-і! Таму што трэба паўрынка абысці, каб усё патрэбнае купіць. Усё вялікае або маленькае, трэба мерыць.

Прадавец усміхаецца – дагадзіла маленькаму пакупніку. Выбар сапраўды ёсць. Шмат паўсядзённых кофтачак блакітнага колеру, як класічных, так і з яркімі дэталямі – каўнерыкамі, аддзелкамі, брошкамі. Форма-формай, а дзяўчатам важна заставацца прыгожымі. Ёсць кашулі, кардыганы, бомберы, камізэлькі. Памерны рад – ад 116 да 164 сантыметраў. Паколькі ў модзе аверсайз, то можна падабраць мадэль і для худзенькага, і для поўненькага дзіцяці.

 Гаспадыня кажа, што немалую ўвагу надае якасці адзення. І тут важна захаваць баланс з цаной. Прадастаўляе зніжку шматдзетным сем’ям, бо разумее, што ў іх немалыя выдаткі на падрыхтоўку да школы.

У індывідуальнага прадпрымальніка з Міёр Алены ў продажы акрамя формы яшчэ і абутак. Можна падабраць і на фізкультуру, і на зменку. Заўважае, карыстаюцца папулярнасцю блакітныя блузкі і кашулі, якія каштуюць 30 рублёў, гольфікі па 15-25, штаны па 45. Ёсць і модныя палаца для дзяўчат. Аддаюць перавагу сінім і чорным мадэлям.

Прадавец з настальгіяй узгадвае, як раней апранала вучняў сельскіх школ. Цяпер іх на парадак паменела. Менш ажыўлены і гандаль. Часцей бяруць штаны і кашулі, у тым ліку і дзяўчаты.

Ля наступнай палаткі прык- мячаем сям’ю з двума дзецьмі. Маці з дачкой завяршаюць пакупкі. Лера – дзесяцікласніца. З мінулага года значна падрасла, таму даводзіцца мяняць увесь гардэроб. Яе брат Уладзік таксама. Задача бацькоў – не з лёгкіх. Справіліся не з першага разу.

– Сёння купілі штаны, кашулі, зменку. Тое, што не знайшлі раней, – дзеліцца мама Наталля. – Былі і на рынку, і ў магазінах, але больш тут. І бюджэтна, і ўсё неабходнае ёсць.

На падрыхтоўку дваіх дзяцей да школы пайшло каля паўтары тысячы рублёў. У тым ліку і канцылярскія прылады. Значная падтрымка, што ў сяброўкі хлопчык старэйшы, а дзяўчынка малодшая. Атрымліваецца мяняцца рэчамі.

Шырокі выбар і ў апошняй гандлёвай палатцы. Акрамя класічных мадэляў кашуляў, спадніц знайшлі тут спадніцу-шорты. Цэны падобныя як і ў калег. Гэта не магазін, заўважае прадавец. Многія, хто аддаў перавагу маркетплэйсам, перажываюць, што пераплацілі.

Продаж таксама ідзе не вельмі актыўна, аднак таму ёсць прычына.

– Усе ўжо закупіліся. Тыдні два таму нават пакетамі бралі: па дзве спадніцы, двое штаноў, белую і блакітную кашулю, падманку, – аналізуе індывідуальны прадпрымальнік. – У асноўным грунтоўна збіраюцца ў школу ў жніўні, а потым бяруць па неабходнасці.

Паціху падцягваюцца пакупнікі да прадукцыі «Світанка». У асартыменце – спадніцы, сукенкі, штаны, джэмперы, камізэлькі і бялізна. Камізэлькі каштуюць ад 27 да 39 рублёў. Прадавец расказвае, што многія аддаюць перавагу трыкатажным, а не вязаным мадэлям, бо ў іх не спякотна. На тавары няшкольнага асартыменту дзейнічае зніжка 20 %, а на форму і так мінімальная гандлёвая надбаўка.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял аўтара.

← Предыдущая

"Будем вместе – будем сильны" - подвели итог диалоговой площадки в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Сотрудники МАРТ провели контрольные мероприятия в торговых объектах Миорщины

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]