06 Октября 2024

Учитель с пионерским огоньком с Миорщины

gazeta
  • 509

С благодарностью за выпуск интересной газеты обратилась в редакцию жительница деревни Малая Ковалевщина София Иосифовна Шаркель. И предложила сделать ее еще более разнообразной. В качестве героя для публикации назвала бывшего педагога Ирину Францевну Демиденок, которая живет в Миорках.

 З удзячнасцю за выпуск цікавай газеты звярнулася ў рэдакцыю жыхарка вёскі Малая Кавалеўшчына Сафія Іосіфаўна Шаркель. І прапанавала зрабіць яе яшчэ больш разнастайнай. У якасці героя для публікацыі назвала былога педагога Ірыну Францаўну Дземідзёнак, якая жыве ў Міёрках.

– Вельмі захапляюся гэтай жанчынай, яе жыццялюбствам, працавітасцю, творчымі здольнасцямі, душэўнасцю і добрым адносінам да акружаючых, мэтанакіраванасцю, – піша Сафія Іосіфаўна.

Настаўніца ўжо на пенсіі, але ўсё сваё жыццё прысвяціла педагагічнай дзейнасці. Пачынала піянерважатай у Мальцаўскай васьмігодцы, скончыла Віцебскі педінстытут і працавала ў Крукаўскай БШ, некаторы час узначальвала яе. Па спецыяльнасці фізік-матэматык, а ў жыцці – усебакова развіты чалавек.

Нагадала жанчына, што, калі не хапала спецыялістаў, выкладала нямецкую мову, спевы, была псіхолагам. Працавала ў розныя гады ў Паташні, Даўгінаве, Новым Пагосце.

Чалавекам з добрымі арганізатарскімі здольнасцямі, з вялікай фантазіяй, з творчым падыходам называе Ірыну Дземідзёнак:

– Яе заўсёды ставілі на складаныя ўчасткі. Калі трэба было хутка штосьці арганізаваць, напрыклад, канцэрт у клубе. Або падчас летніх канікул дапамагчы з рамонтам у школе. У яе здорава атрымлівалася! Калі працаваў лагер, то дзеці абажалі ўсе мерапрыемствы з яе ўдзелам. Гэта цяпер модна квэсты праводзіць, а Ірына Францаўна іх арганізоўвала пятнаццаць гадоў таму.

Па яе словах, настаўніца прывезла два мяшкі адзення і апранула дзяцей у казачных персанажаў. Гулялі ў лесе, адгадвалі загадкі і атрымлівалі прызы. Вярталіся дадому ў выдатным настроі.

Дарога ў школу была няблізкая, аднак заўсёды трымала кароўку, даглядала агарод. І ўсё паспявала. Вырасціла дваіх дзяцей. Дачка таксама стала фізікам, жыве і працуе ў Віцебску. Сын з нявесткай атабарыліся непадалёку, займаюцца фермерствам. Пяцёра ўнукаў любяць бываць у бабулі.

– Тут і возера побач, і яе фантазіі няма межаў. І вершы, і песні развучваем, і ў гульні гуляем, і ходзім у лес, на прыроду. Яна цудоўна пяе, піша вершы, прыгожа вяжа, любіць фатаграфаваць прыроду, выдатны кулінар. Падабаецца ёй збіраць ягады, заўзяты грыбнік, – апісвае Сафія Іосіфаўна.

Прыгадвае, што жанчына ўпала духам пасля раптоўнай смерці мужа, аднак узяла сябе ў рукі. Вядзе актыўны лад жыцця, шмат ходзіць, займаецца ў басейне. Па-ранейшаму на ёй хатняя гаспадарка і агарод. Не губляе аптымізму і ў кожным дні бачыць цудоўнае. Разам з сястрой даглядае пажылую маці.

Аўтар заўважае, што Ірына Францаўна выглядае не горш, чым у маладосці – прыгожая і энергічная, яркая, модная, душэўная. А яшчэ гатовая заўсёды прыйсці на дапамогу, адклікаецца на просьбы.

– Мне здаецца, гэта вынік савецкага выхавання. Яна была актыўная ў школе, узначальвала піянерскую дружыну СШ № 2. А піянер заўсёды быў прыкладам. Гэты аганёк пранесла праз усё жыццё і запальвала яго ва ўсіх справах, падымала настрой у калектыве, – падсумоўвае Сафія Іосіфаўна. – Яна прыклад для многіх людзей пенсіённага ўзросту. У яе можна павучыцца, каб жыццё біла ключом, а не маркоціцца.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

← Предыдущая

Оздоровительный лагерь Новопогостской СШ посетил визит-центр заказника "Ельня"

Назад к списку
Следующая →

ГАИ Миорщины усилит контроль за безопасностью уязвимых участников дорожного движения

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]