29 Января 2026

Очерк Франца Сивко "Дзікі край, але прыгожы"

gazeta
  • 985

У пачатку лістапада ў Міёры дайшлі надрукаванымі матэрыялы леташняй восеньскай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край» і нарыс нашага земляка Франца Сіўко пад інтрыгуючай назвай «Дзікі край, але прыгожы». Па сутнасці, брашура «Дзікі край…» з’яўляецца своеасаблівым дадаткам да выступлення Франца Іванавіча на мерапрыемстве. Для мясцовых краязнаўцаў абодва выданні цікавыя новымі фактамі аб недалёкім мінулым нашых мясцін. Шкада толькі, што наклад (тыраж) іх – усяго па некалькі дзясяткаў экземпляраў.

Артылерысты падтрымлівалі пяхоту

Гэты салідны том – 646 старонак – утрымлівае 94 даклады на Х навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 1050-годдзю Віцебска. У ім ёсць спасылкі на «Міёрскія навіны» і раённую кнігу «Памяць», напамін пра падзеі, што адбываліся на Міёршчыне ці ля яе граніц. Канкрэтна пра вызваленне Міёр у пачатку ліпеня 1944 года апавядае краязнаўца Вітольд Ермалёнак са спасылкай на дакументы 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі і вынікі пошукаў археолага-краязнаўчага гуртка «Арганаўты мінулага». У прыватнасці, аўтар удакладняе размяшчэнне варожых умацаванняў. Сістэма траншэі і агнявых пунктаў праходзіла праз Масеўцы, Мацюкі і Міснікі. ДЗОТы размяшчаліся на скрыжаванні сучасных вуліц Камсамольская і Леніна, ля моста праз Мерыцу, ля чыгуначнага пераезда. Нямецкія кулямётчыкі знахо- дзіліся і на вежах касцёла. Гэтыя пазіцыі абаранялі 5-ы латышскі полк, два батальёны 132-й пяхотнай дывізіі, значна парадзелыя ў папярэдніх баях, і рота курсантаў рыжскай вайсковай вучэльні, усяго каля 4 тысяч салдат і афіцэраў.

Раніцай 4 ліпеня з рубяжа ад Слаўшчызны, Міснікаў і Масеўцаў на Міёры пачаў наступленне 18-ы гвар- дзейскі полк гвардыі палкоўніка Івана Сямёнавіча Рыжкова. 31-ы гв. СП павінен быў рухацца ўздоўж чыгункі ад Кацілава, заняць Любінова, Камянполле, Марцінаўцы, Гізуны. Камандаваў ім гвардыі маёр Андрэй Іванавіч Белеў, які меў багаты баявы вопыт яшчэ з часоў грамадзянскай вайны. 22-і гв. стралковы полк заставаўся ў рэзерве.

Франтальныя атакі не прынеслі поспеху чырвонаармейцам. Пасля перагрупоўкі пачаліся флангавыя баі. 18-ы гв. СП імклівай атакай авалодаў Міёрамі, 38-ы гв. СП захапіў цагельны завод (бераг возера насупраць аўтапарка), чыгуначны вакзал, прарываў варожую абарону ля Дворышча. Вечарам ён ужо ачышчаў ад немцаў лес ля Загор’я.

Вітольд Антонавіч высветліў, што пяхотныя палкі ў наступленні на Міёры актыўна падтрымліваў 28-ы гвар- дзейскі артылерыйскі полк. Начальнік штаба артпалка сведчыў: «Разбитые подразделения 5 и 7 латышских пехотных полков, приостановив отход, организовали сопротивление на рубеже местечка Мёры, ст. Мёры. 18 и 31 стрелковые полки обходными маневрами через Матюки и 17 часам заняли Миоры. Противник спешно отступил из местечка. На пути отхода побросали артиллерию, автомашины. До 60 солдат и офицеров сдались в плен частям дивизии. 28 гв. артполк и артиллерийские подразделения стрелковых полков после 15 минут артиллерийской подготовки последовательно уничтожали вновь выявленные огневые точки и тем самым обеспечили продвижение пехоте вперед и закрепление достигнутых рубежей. Огнем артиллерии разрушены три ДЗОТа, подавили огонь 81,4 мм батарей противника, разбито 5 станковых пулеметов, уничтожено до 80 солдат и офицеров противника».

Раней аб удзеле артылерыстаў у вызваленні райцэнтра звестак не было.

Ад фабрыкі да вадаспада

Вадаспад у ніжнім цячэнні Вяты стаў візітоўкай Міёршчыны. Пра з’яўленне гэтага аб’екта актыўнага адпачынку на канферэнцыі апавядаў Франц Сіўко ў дакладзе «Фабрыка Міжрэчча: ад паперні да вадаспада». Ён лічыць, што невялікае прадпрыемства па вырабе кардону і паперы для ўпакоўкі задумана ўладальнікамі тутэйшага маёнтка Святаполк-Мірскімі. Праект дасканала прадуманы з улікам мясцовага рэльефу: на стромкім схіле рэчышча ўзведзена плаціна са шлюзамі, якія рэгулявалі ўзровень вадасховішча, пракапаны малы канал, шлюзы на ім рэгулявалі падачу вады на турбіну, што прыводзіла ў дзеянне механізмы.

Крыты шчапою будынак фабрыкі размяшчаўся ніжэй плаціны і здаваўся невысокім, але быў двухпавярховым. Над плацінай узвышаўся перакінуты драўляны мост з парэнчамі, ён вытрымліваў не толькі падводы ці сані. Прадпрыемству належылі яшчэ дзве сушыльні кардону, а абсталяванне выкарыстоўвалася таксама для памолу зерня і апрацоўкі воўны. Прытулкам для работнікаў і прыезджых з зернем з’яўлялася хата, падобная на старасвецкую сядзібу: з адкрытым ганкам, калонамі і лавамі па баках.

Прадукцыю фабрыкі адпраўлялі ў Друю да цягніка для пастаўкі ў Вільню або падводамі ў Рыгу.

Лёс прадпрыемства аказаўся не надта зайздросным. У 1939-м сушыльні былі разбураны моцным 20-хвілінным градам. Мукамольныя паслугі аказваліся мясцовым жыхарам і латышам з-за Дзвіны да сярэ- дзіны 40-х. У 1947-м пачала дзейнічаць Міжрэчанская гідраэлектрастанцыя. Яе часова перапыніў у другой палове 50-х пажар з-за несвоечасова змазанага падшыпніка, у 1961-м ГЭС спынілася канчаткова. Пачаўся час занядбання і разбурэння.

Засталіся вадаспад і… памяць. Пра яе асобным выданнем нарыс Франца Іванавіча.

«Дзікі край, але прыгожы»

Брашура мае падзагаловак «Сядзібы Дзісненскага і Браслаўскага паветаў міжваеннага часу ва ўспамінах Міраслава Задоры-Цішэўскага і на фотаздымках Яна Булгака і Ільюша Клоса». Яе аўтар у анатацыі інтрыгуючую назву тлумачыць так: гэта «перафраза выказвання пра мясціны паўночна-заходняй Віцебшчыны міжваеннага часу. Дзікі край – не так у сэнсе адсутнасці дабротаў цывілізацыі, як у сэнсе немудрагелістасці побыту тутэйшых паселішчаў, аздобленых пярлінамі матэрыяльнай культуры і дзівосамі першародных краявідаў. Памяць пра іх пакінулі нашчадкам у спадчыну праз свае ўспаміны і творы асобы кшталту аўтара выказваня Міраслава Задоры-Цішэўскага (скарочаны пераказ яго ўспамінаў чытайце ў раённай кнізе «Памяць» – Л. М.) і знакамітых Яна Булгака ды Юліюша Клоса, фотапрацамі якіх праілюстраваны гэты нарыс-даследаванне». Усіх траіх аб’ядноўвае тое, што іх жыццёвы шлях прайшоў праз Міжрэчча і наваколле – родныя мясціны самога Франца Сіўко. Да гэтай жа суполкі творчых людзей трэба аднесці аматара фатаграфіі з Аблятова Зыгмунта Абранпальскага.

Сядзібны дом у Міжрэччы ў міжваеннай Польшчы меў статус аб’екта архітэктуры дзяржаўнага значэння. Цяпер ад яго засталася грудка цэглы, як напамін – з дзясятак здымкаў. Яшчэ – фотавыявы фабрыкі-паперні з плацінай, лямуса, сядзібы ў Біруках ля Новага Пагоста, у Аблятове, мясцовых жыхароў, нарэшце, саміх фатографаў… Пра іх і вядзе гаворку Франц Сіўко. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

12 сентября все на субботник

Назад к списку
Следующая →

В Миорском отделении охраны подвели итоги работы за прошлый год

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]