Навстречу совместному счастью. В преддверии Дня семьи в Миорах зарегистрировали брак Ирина и Николай Матюк

gazeta
  • 550

  Напярэдадні Дня сям’і ў аддзеле загса райвыканкама зарэгістравалі шлюб Мікалай Мацюк і Ірына Аліхвер.

Дата 12 мая для Мікалая і Ірыны стала асаблівай. У звычайны будні дзень з па-восеньску халодным надвор’ем маладыя, трымаючыся за рукі і ўсміхаючыся адно аднаму, падымаліся па прыступках у аддзел загса. Праз некалькі хвілін яны абмяняюцца заручальнымі пярсцёнкамі і стануць сям’ёй.

 

– Па дарозе сюды зусім не хваляваліся, рэгістрацыя ўзрушыла. Адчуванні і эмоцыі вельмі прыемныя, – дзеляцца маладыя.

 

Сустрэліся яны ў Міёрах мінулай восенню. Ірына часта прыязджала да сяброўкі, разам з якой вучыліся ў Полацкім медвучылішчы. Яна і пазнаёміла з Мікалаем. Хлопец на той час адслужыў у арміі і ўладкаваўся міліцыянерам у аддзяленне аховы.

 

Праз месяц спатканняў абодва зразумелі, што хочуць быць разам назаўжды.

– Думалі згуляць вяселле ў чэрвені, але цяперашняя эпідсітуацыя ўнесла свае карэктывы. Я медык, разумею, наколькі гэта сур’ёзна. Таму вырашылі распісацца без гасцей. Адзначым падзею ў цёплым сямейным коле, – гаворыць Ірына.

 

З месцам жыхарства маладыя вызначыліся. Агульнае рашэнне – Міёры. Тут сустрэлі каханне, тут будуць памнажаць сямейнае шчасце.

 

Для Мікалая райцэнтр, можна сказаць, родны, бо вырас у Дворным Сяле. Ірына родам з Пастаў. Пакуль занята медсястрой у Полацку, хутка зменіць месца працы. Ёй падабаецца наш ціхі і ўтульны гарадок.

 

Кахання назаўсёды і сямейнага дабрабыту жадала маладым начальнік аддзела загса райвыканкама Ірына Юхно. На памяць, што шлюб зарэгістраваны напярэдадні Дня сям’і, уручыла падарунак.

 

Пасля рэгістрацыі маладыя муж і жонка зноў узяліся за рукі і, шчаслівыя, пакрочылі насустрач сваёй сямейнай будучыні.

 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Духовная радость в «Росинке»: визит епископа Полоцкого и Глубокского Игнатия

Назад к списку
Следующая →

Основой счастливой семьи Василий и Светлана ЕЛЕНСКИЕ из Дисны считают взаимопонимание, от которого берут истоки согласие и благополучие

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]