Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
АПК: Человек дела: как миорчанин Сергей Михайлов готовит почву к будущему урожаю
Міярчанін Міхаіл Пятровіч ПУНДЗІС – любімы татуля для дваіх дачок і клапатлівы дзядуля для пяці ўнукаў. Штодня сагрэты душэўнай цеплынёй старэйшай дачкі Валянціны, з якой шмат гадоў дружна жывуць пад адным дахам. Рады сустрэчам з малодшай Галінай і яе сям’ёй, якія наведваюцца з Астрашыцкага Гарадка. Для ўсіх ён прыклад мужнасці, мудрасці, дабрыні.
Нястрогі Міхаіл Пятровіч
За акном шэры дажджлівы асенні вечар. У невялікім доме Пундзісаў надвор’е іншае. Ён атулены дабром і мудрасцю, якімі напоўнена сэрца Міхаіла Пятровіча, і што перадаліся ў спадчыну яго дочкам і ўнукам.
– Марожанае будзеце? – прапаноўвае гасцям з рэдакцыі другакласнік Алег.
– Дзякуй! Сам частуйся! – адказваю хлопчыку. – Ты лепш пра свайго дзядулю раскажы.
– Дзеда ў нас добры, працавіты. Я вельмі яго люблю!
Напэўна, такую ці больш разгорнутую характарыстыку даў бы кожны з пяці ўнукаў. І 16-гадовы студэнт Даніла, які вырас на вачах дзядулі і ў чыім выхаванні той адыграў важную ролю. І школьнік Раман разам з сямігадовымі двайнятамі Мішам і Лёшам. Яны хоць і нячаста з дзедам бачацца, аднак кожны прыезд у Міёры для іх у радасць. Усім у Міхаіла Пятровіча знойдуцца пачастункі і падарункі.
Акружанымі татавай любоўю раслі дочкі.
– Бывае, мама на нас з Галяй за штосьці пасварыцца, а тата ў грузавік пасадзіць і на рыбалку вязе, – успамінае Валянціна.
– Значыць, тата Вы не строгі? – удакладняю ў Міхаіла Пятровіча.
– Ну які ж я строгі?! – усміхаецца ён. – Дзеці на мяне ніколі не крыўдзіліся.
Размовы за чаяпіццем
Размаўляем за чаем. Валянціна частуе дамашнімі слойкамі з тварагом, якія любяць яе тата і сын. Міхаіл Пятровіч прапаноўвае варэнне з дзьмухаўцоў, якое варыць сам. Кветкі збіраюць разам з унукам Алегам.
Доўгія вячэрнія чаяпіцці – адна з традыцый у бацькі і дачкі. Не штодзённая, таму асабліва прыемная і важная. З мноствам татавых успамінаў, расповядаў, разважанняў. Некаторыя гісторыі паўтараюцца, але ад гэтага не страчваюць эмацыянальнай афарбоўкі. Расказаць Міхаілу Пятровічу ёсць пра што.
– Жыццё цікавае было. Свет паглядзеў, – заўважае ён. – У маладосці цаліну падымаў у Какчатаўскай вобласці Казахскай СССР, у Карэліі лес валіў. Служыў у мотастралковых войсках паміж Ленінградам і Выбаргам, у Эрмітаж на экскурсіі вадзілі. Усё жыццё за рулём. На трактарыста-машыніста ў Боркавічах вучыўся. Шмат гадоў адпрацаваў у сельгас- тэхніцы, часта ў камандзіроўкі накіроўвалі ў Расію, ва Украіну.
Міхаіл Пятровіч – дзіця вайны. Нарадзіўся ў 1943 годзе. Будучы немаўляці, выратаваў ад расстрэлу сваю сям’ю, дзе быў пятым дзіцём.
– Гэтую гісторыю чула ад таты шмат разоў, – расказвае Валянціна. – Да іх у дом прыйшлі немцы. Многія былі нецвярозыя і загадалі ўсім на вуліцу выходзіць. Мама ў адчаі сказала: «Тады і Мішу нясіце». Убачыўшы маленькае дзіця, адзін з немцаў загадаў астатнім пакінуць дом.
Два дні нараджэння
Сам жа Міхаіл Пятровіч з пасляваеннага дзяцінства памятае толькі разбітыя танкі на палях у ваколіцах яго роднай вёсачкі Барсучына, што ў Мікалаёўскім сельсавеце. Пасля перавёз адтуль у Міёры зруб бацькоўскай хаты і зрабіў з яго ўтульны дом для сваёй сям’і, у якім сёлета сустрэў 80-годдзе. Дарэчы, дзень нараджэння адзначае двойчы на год. На свет з’явіўся 13 чэрвеня, а ў пашпарце значыцца дата 10 кастрычніка. Выглядае значна маладзей за свой узрост.
– Тата сочыць за сабой і сам сябе даглядае. Заўсёды чыста выбрыты. Карыстаецца якаснай парфумай, якую дару яму на святы. Ніколі не носіць спартыўныя штаны. Нават калі вадзіцелем працаваў, іх не апранаў. Стараецца правільна харчавацца, п’е гарбату. Ніколі не спрабаваў цыгарэты, – расказвае пра татаў лад жыцця дачка. – Не любіць сядзець без справы. Займаўся дрэваапрацоўкай у сваёй майстэрні. Шклопакеты для дома сам змайстраваў. Шыць умее, курткі і кашулі свае перашывае. Летам вяжа венікі для лазні, сочыць за парадкам на градках. Сам соліць агуркі і квасіць капусту.
З любоўю да жыцця
Па традыцыі, у сям’і святкуюць два Вялікадні. Тата каталіцкага веравызнання, дачка праваслаўная. Святочны стол Міхаіл Пятровіч гатуе сам, пастаянныя стравы на ім – куцця і вінігрэт. Напярэдадні праваслаўнага свята на кухні гаспадарыць Валянціна. Любіць гатаваць і ў будні. Як у кожнай гаспадыні, дома клопатаў заўжды хапае. Бацька дапамагае спраўляцца.
– Тата заўсёды вельмі паважліва ставіўся да жанчын. Ніколі не чула, каб ён сказаў штосьці грубае маці. Называў яе ласкава «Раечка». Не памятаю, каб паміж імі якіясьці канфлікты ўзнікалі, – гаворыць Валянціна. – Мамы не стала ў 51 год, яе забрала анкалагічная хвароба. У таты хапіла сілы духу перажыць цяжкую страту. Захаваў у сабе дабрыню, уменне заўважаць і цаніць жыццё.
І цяпер Міхаіл Пятровіч з асалодай любуецца зорным небам, радуецца ўраджаю на старой яблыні, агурочкам, што выраслі на градцы ў кастрычніку. Цешыцца наваколлем, прагульваючыся вечарамі з палкамі для скандынаўскай хады, якія сам для сябе змайстраваў. Кожны свой дзень пражывае з любоўю, якой хапае і дзвюм дочкам, і пяцярым унукам.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.